Цішоткі Жаночыя

Вышымайка
zoom Павялічыць малюнак

Вышымайка

Вышымайка Вышымайка Вышымайка
20,00 p.
Колькасьць: 

Жаночая вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Склад: 100% бавоўна. Спосаб друку прынта: шаўкаграфія (разнавіднасць трафарэтнага друку).

Арнамент на цішотках з матывамі Ярылы, які ў славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва лічыўся Богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды.

Пра гэты ўзор Міхаіл Сяргеевіч Кацар у сваёй кнізе «Беларускі арнамент. Вышыўка. Ткацтва» пісаў:

«Чым глыбей разбіраешся з арнаментацыяй ткацтва, тым больш пераконваешся, што вобраз Ярылы мае нейкае асаблівае, усеахопнае значэнне. Гэта сімвал жыццёвай сілы, вытворчых магчымасцяў прыроды. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей.Вобраз Ярылы абуджае ў нашае душы нешта першароднае, старажытнае — тое, што калісьці давала сілы чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё».

Для цішотак выкарыстаная прадукцыя сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Правілы дагляду і прання вопраткі:

  • Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат.
  • Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця.
  • Не адбельвайце выраб.
  • Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку.
  • Сушыце выраб натуральным чынам.
  • Не прасуйце па малюнку.

Жаночыя памеры:

Памерная сетка Шырыня, см* Даўжыня, см**
XS (44) 41,5 62
S (46) 44 63
M (48) 46,5 64
L (50) 49 65
XL (52) 51,5 66

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава; 

** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH