Цішоткі Жаночыя

Лёля
zoom Павялічыць малюнак

Лёля

20,00 p.
Колькасьць: 

Белая жаночая цішотка з прынтом алічбаванай традыцыйнай беларускай выцінанкі міфалагічнага народнага вобразу «Лёлі».

Склад: 100% бавоўна.

Колер: белы.

Спосаб друку прынта: шаўкаграфія (разнавіднасць трафарэтнага друку).

Аўтар выцінанкі: Лізавета Чырвонцава. Іншыя працы мастачкі глядзіце на персанальным сайце vytinanka.by.

Лёля — міфалагічны вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў, вобраз вясны, дзявочага хараства. Уяўлялася маладзенькай, прыгожай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну. Існавала павер’е, што дзіця будзе прыгожае, калі маці вынясе немаўля ў новенькай кашулі (лёлечцы) і пройдзецца з ім басанож па першай траве.

Напярэдадні Юр’я (22 красавіка) дзяўчаты спраўлялі Ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлюбу) — з песнямі вадзілі карагод вакол першай зазелянелай бярозкі. Самых прыгожых дзяўчат называлі Лёляю.

Для цішотак выкарыстаная прадукцыя сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Правілы дагляду і прання вопраткі:

  • Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат.
  • Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця.
  • Не адбельвайце выраб.
  • Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку.
  • Сушыце выраб натуральным чынам.
  • Не прасуйце па малюнку.

Жаночыя памеры:

Памерная сетка Шырыня, см* Даўжыня, см**
XS (44) 41,5 62
S (46) 44 63
M (48) 46,5 64
L (50) 49 65
XL (52) 51,5 66

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава; 

** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH