Віктар Шалкевіч

Віктар Шалкевіч. За сто крокаў ад Вострае брамы альбо геаграфія В.К.Л. і ваколіцаў
zoom Павялічыць малюнак

Віктар Шалкевіч. За сто крокаў ад Вострае брамы альбо геаграфія В.К.Л. і ваколіцаў

Віктар Шалкевіч. За сто крокаў ад Вострае брамы альбо геаграфія В.К.Л. і ваколіцаў Віктар Шалкевіч. За сто крокаў ад Вострае брамы альбо геаграфія В.К.Л. і ваколіцаў
15,00 p.
Колькасьць: 

З альбомам “За сто крокаў…” атрымалася зусім іншая сітуацыя, чым,
да прыкладу, з “Правінцыяй”. Былі грошы ў мяне, а сябры ды шматлікія
знаёмыя: Лёнік Гівойна, Юра Рэмша, Ваня Дзіўнель і іншыя – скінуліся, хто
як мог… Анатоль Кандыба зрабіў аранжыроўкі. Так што заставалася
толькі пагрузіць каманду музыкаў у цягнік ці аўта ды даехаць да Баранавіч,
на вуліцу Шаўчэнкі, у каталіцкі кляштар да гукарэжысэра Славы
(Вечаслава) Банкевіча. Студыя была цудоўная, з усялякімі мне невядомымі
сучаснымі складанымі апаратамі, дабраслаўленьне на яе існаваньне даў
калісь сам кардынал Казімір Сьвёнтак.
Слава Банкевіч камандаваў, вёў рэй, выпраўляў, прымушаў старацца,
пры тым далучыў да гарадзенскае брыгады найлепшых музыкаў з Баранавіч:
гітарыстаў, струнную групу, саксафаніста, ударніка (якасныя барабаны
Мікалаю Хрысьцічу ахвяраваў законьнік-немец). Выдатных музыкаў у
Баранавічах было, ёсьць і будзе дастаткова!
Нібы нешта выйшла. Міксаваць альбом і рабіць мастарынг мы ездзілі
ў Варшаву, у студыю вядомага кампазытара ды музыкі Леха Браньскага.
Альбом выйшаў накладам у 2000 экзэмпляраў і практычна праз год ад яго
нічога не засталося, потым нехта іншы яго выдаў, хіба Віталь Супрановіч,
яшчэ раз, цяперашняя плыта – трэцяя па ліку. “Do trzech razy sztuka”, – як
кажуць мае варшаўскія сябры.

Віктар Шалкевіч

 

Трэк-ліст:

  1. За сто крокаў ад Вострае брамы
  2. У Гародні дождж
  3. Патрыятычнае танга „Цнота“
  4. Вясна
  5. Арыя „Пане каханку“
  6. Ты сыходзіш у Койданаве
  7. Блюз 6. Ленінскага праспекта
  8. Вызваленчы блюз
  9. Juden Tango
  10. Баляда пра сьв. Мікалая
  11. Wesolych Swiat
  12. Кася
  13. Дабранач
  14. Zajtshik bluez
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH