Відэа

Тарзан 1 + Тарзан 2
zoom Павялічыць малюнак

Тарзан 1 + Тарзан 2

15,00 p.
Колькасьць: 

Два мультфільмы на адным DVD. Фармат PAL, DVD9. Працягласьць: "Тарзан-2" – 68 хвілінаў, "Тарзан-1" – 85 хвілінаў. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Субтытулы: беларускія, ангельскія, польскія, расейскія + да мультфільму "Тарзан-2" забаўляльныя факты ў выглядзе 5-га патоку субтытулаў. Агучана акторамі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае Зьміцер Вайцюшкевіч. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Да таго, як стаць Каралём Джунґляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсьці сваё месца ў навакольным сьвеце. Балючае адчуваньне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэньня пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё навакольле. Будучы разам, Тарзан і Зухар разумеюць, што быць рознымі ня так ужо і кепска, а радзіна й сябры – гэта напраўду дзьве самыя галоўныя каштоўнасьці на сьвеце.

Бонусы: цалкам анімаванае мэню, музычныя дадаткі, галерэі малюнкаў і эскізаў пэрсанажаў, расповеды пра стварэньне абодвух мультфільмаў, анонсы наступных мультфільмаў па-беларуску плюс алічбаваны і наноў перамайстраваны мультфільм Тарзан-1!

Апрача 2-х паўнавартасных мультфільмаў "Тарзан" і "Тарзан-2" на дыску ёсьць разьдзел "За кулісамі ў Walt Disney", які зьмяшчае каля 30 відэададаткаў. Сярод іх наступныя цікавосткі:

Гісторыя стварэньня:
- Ад кнігі Эдґара Райса Бэраўза да мультфільму Ўолта Дыснэя
- Дасьледніцкая вандроўка ў Афрыку

Сюжэт і сцэнар:
- Наколькі важны сюжэт, або Як адаптавалі кнігу
- Адрозьненьне канчатковага варыянту ад працоўнага

Пэрсанажы мультфільму:
- Тарзан
- Джэйн і Портар
- Кала й Керчак
- Тэрк і Тантар
- Клэйтан і Сабор
- Другасныя пэрсанажы

Да кожнага пэрсанажа дададзены відэаматэрыял і інтэрактыўная галерэя эскізаў, аздобленая музычнымі фрагмэнтамі зь песень беларускіх выканаўцаў.

Анімацыя:
- Тэхналёгія максымальнае рэалістычнасьці
- Тарзан на розных кантынэнтах
- Галерэя малюнкаў — частка 1
- Галерэя малюнкаў — частка 2
- Калекцыя эскізаў і фонаў

Усе дадатковыя матэрыялы агучаныя па-беларуску й суправаджаюцца беларускімі субтытуламі. Карыстальнікам пабытовых DVD-прайгравачоў мы раім азнаёміцца з інструкцыяю, што дадаецца да кожнага дыску.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH