Успаміны адной з самых яскравых і любімых дыктарак Народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнка. Расповед вядомай тэлевядучай будзе цікавы як тэлегледачам сталага ўзросту, так і людзям маладым, якія толькі мараць атрымаць прафесію журналіста. |
Гэтай падзеі прыхільнікі гарадзенскага музыкі чакалі 15 гадоў. Шалкевіч запісаў студыйны альбом новых песень ды яшчэ ў поўным гуку. Рэліз выйшаў падвоеным з 14 гітамі выканаўцы ў дадатак. |
У «Прэм’еры» аўтар ужо не Андрусік, а Андрэй. А дзённікавыя запісы ператварыліся ў дзённікавую аповесць. Толькі гэта стыль таго самага Горвата — меланхалічны, дасціпны, займальны. |
«Стрэчанне» — гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта вынік карпатлівай двухгадовай працы. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэтая музыка кранае любога, хто чуе яе. |
“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. Гэтая серыя кніг карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове. Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская! |
Да таго, як стаць Каралём Джунґляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсьці сваё месца ў навакольным сьвеце. Балючае адчуваньне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэньня пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё навакольле. Будучы разам, Тарзан і Зухар разумеюць, што быць рознымі ня так ужо і кепска, а радзіна й сябры – гэта напраўду дзьве самыя галоўныя каштоўнасьці на сьвеце.
|
20,00 p.
|
|
|
Пасьля сьмерці цесьця-жабы Шрэк мусіць насьледаваць каралеўства. Але зялёнаму волату гэта не падабаецца, бо давядзецца разьвітацца з родным балотам. Разам з Восьлікам і Катом ён адпраўляецца на пошукі сапраўднага караля... Артура. А ў каралеўстве Фіёны малімонны сын фэі склікае армію зь ведзьмаў, злых дрэваў дый Безгаловага коньніка – і зьдзяйсьняе дзяржаўны пераварот. Фіёна ўзначальвае партызанскую барацьбу...
|
15,00 p.
|
|
|
Зялёная пачвара-людажэр Шрэк вяртаецца! Гэтым разам яму давядзецца зьдзейсьніць падарожжа ў Трыдзесятае валадарства, прасіцьі не атрымаць каралеўскага блаславеньня на шлюб зь Фіёнай, пасябраваць з наёмнікам-забойцам Катом у ботах, трапіць на фабрыку чароўных зёлак Фэі Хроснай, сядзець у вязьніцы, браць штурмам замак на гіганцкім перніку - і ўсё дзеля каханьня да Фіёны. Суправаджаць Шрэка будуць балбатлівы Асьлюк-зануда і Кот у ботах - халодны ў баі, але з гарачым сэрцам.
|
15,00 p.
|
|
|