Відэа

Шрэк Трэці
zoom Павялічыць малюнак

Шрэк Трэці

10,00 p.
Колькасьць: 

Анімацыя, 89 хвілінаў. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Shrek the Third. Мова: беларуская DDS 2.0, ангельская DDS 5.1. (p) "Беларускі Гальфстрым".

Трэцяя частка "Шрэку" ня страціла свайго зубастага гумарнога імпэту – і працягвае бадзёра-парадыйныя кпіны над казкамі й сучаснымі фільмамі. Кароль Артур – герой-дахадзяга, якога ўсе шпыняюць у Чароўнай школе (бедны-бедны Хогвардз ад Гары Потэра!), Папялушка пакутуе на нэрвовае мыцьцё падлогі, Сонная прыгажуня (з баявога атраду) валіцца пад ногі ворагам, а каралева-ўдава мае звычкі патаемнае каратысткі, якая прабівае галавою муры.

Сьмерць караля-жабкі з шматкроць вываленым языком і вырачанымі вачыма – дзікунскі й дасьціпны фарс, а чараўнік Мэрлін, які пакутуе на навязьлівую псыхатэрапію і сам зьехаў з глузду – гэта нешта.

"Псыхатэрапія" – увогуле, грае ў карціне не апошнюю ролю. Злы прынц Чамінг, ашалелы ад сваіх пекных валосаў і музычных здольнасьцяў (бяздарна-казьліных), – выступае ў ролі антытэрапэўта Гітлера, які спакушае казачных лузэраў на дзяржаўны пераварот. Прынц Артур – добры псыхатэрапэўт, які вучыць злыдняў прымаць сябе такімі, як ёсьць.

Гэтая парада спатрэбіцца ўсім героям: Кот і Восьлік будуць адыходзіць ад траўмы пасьля абмену целамі ("дзякуй" Мэрліну!), а Шрэк і Фіёна прызвычайваюцца быць бацькамі.

У агучваньні на беларускую мову бралі ўдзел вядомыя беларускія акторы ("купалаўцы" Сьвятлана Зелянкоўская, Павал Юшкевіч), рок-музыкі (Аляксандар Памідораў, Сяргей Канановіч) ды многія іншыя.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH