Музыка

Zet. Radzima.com
zoom Павялічыць малюнак

Zet. Radzima.com

15,00 p.
Колькасьць: 

Zet — беларускі падпольны музычны гурт, удзельнікі якога гралі ў масках і хавалі свае імёны пад мянушкамі. 

Дыск “Radzima.com” выйшаў у чэрвені 2006 года на гомельскім лэйбле “Go-records”, хоць дэма-запіс зрабілі ў 2003 годзе. У змесце песняў альбома пераважала сацыяльная лірыка, што змяшчала кпіны з ветэранаў кожнае крывавае вайны (песня «O yeah! O yo!») і старшыняў калгасаў (песня «Светлы шлях»), аматараў БТ (песня «Дзяржтэлерадыё») і лозунгу “Back in USSR” (песня «I love you»), са спажывання на шкоду годнасці (песні “Аб’явы” і “Мужчына”), з ідэолагаў (песні “Крумкачы” і “The best”) і апазіцыянераў (песні “Джала” і “Анёл”). Песні “1, 2, 3”, “Светлы шлях”, “The best” і “Анёл” выдаваліся да выпуску альбома.

Трэк-ліст:

  1. 1, 2, 3 
  2. Твая Айчына 
  3. Аб’явы 
  4. Чорнае сонца 
  5. Крумкачы 
  6. Мужчына 
  7. Дзяржтэлерадыё 
  8. Джала 
  9. Заўтра 
  10. Светлы шлях 
  11. I love you 
  12. The best 
  13. Love story — don’t worry 
  14. O yeah! O yo! (
  15. Геадэзія-картаграфія
  16. Змяя ўнутры цябе
  17. Анёл 
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH