Музыка

На галоўную
Volski. Psychasamatyka
zoom Павялічыць малюнак

Volski. Psychasamatyka

25,00 p.
Колькасьць: 

PSYCHASAMATYKA.VOLSKI
© Lavon Volski, Snorre Bergerud ℗ Lavon Volski, 2016.

 

LAVON VOLSKI: VAKAŁ, SŁOVY, MELODYI

SNORRE BERGERUD: ŪSIE HITARY, BAS, ARANŽYROŪKI, PRADAKŠN, YMIR AUDIO (VILNIA)

SINDRE SKEIE: BUBNY

JAIME GOMEZ ARRELLANO: MASTERYNH U "ORGONE STUDIOS" (LONDAN)

JUSTE URBONAVICIUTE: ARTWORK

 

Hety albom my zrabili razam z vami.
Vy dapamahali dobrymi słovami, dumkami, spravami…
Vy praciahvali ruki, aśviatlali i hreli, dapamahali padniacca dy jści dalej.
Skroź ahoń, praz vadu, cieraź ciemru. Iści, dziakujučy vam,
blizkim i dalokim, tym, chto pobač i tym, chto navoddal…
Tym, chto zastaŭsia ŭ šerahu i tym, chto nas pakinuŭ...
Tym, čyje žyćci buduć zaŭsiody aśviatlać
našyja niaroŭnyja kamianistyja šlachi.

 

Уся студыйная праца была зроблена ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам, які таксама адказваў за мінулы альбом Вольскага «Грамадазнаўства» (2014). Менавіта ён і запрапанаваў Лявону канцэпцыю з двух альбомаў у адным. Снорэ таксама запісаў усе гітары, бас ды зрабіў аранжыроўкі. Вакал, словы і музыка належаць Лявону Вольскаму. Яшчэ адзін нарвэскі музыка зь Вільні Сындрэ Скэе запісаў бубны. Майстарынг рабіў Джэйм Гомэз Арэлана («OrgoneStudios») у Лёндане.

Вольскі кажа, што гэты альбом для яго нязвыкла асабісты. Шмат у якіх песьнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцьці, эмоцыі і перажываньні. У ім шмат новага для самога Лявона — у падыходзе да тэксту, мэлёдыі, гармоніі. І, разам з тым, шмат традыцыйнага, уласьцівага для ягонай творчасьці. «Так атрымалася, што „Псыхасаматыка“ — гэта водападзел паміж тым, што было і тым, што (спадзяюся!) будзе. А яшчэ дзьве паловы альбому, дзьве плыткі — гэта і дзьве паловы беларуса: Каляды і Раство, Новы год і стары Новы год, Вялікдзень і Пасха, паганства і хрысьціянства. Два бакі аднаго мэдалю, дзьве душы», — заўважае аўтар.Уся студыйная праца была зроблена ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам, які таксама адказваў за мінулы альбом Вольскага «Грамадазнаўства» (2014). Менавіта ён і запрапанаваў Лявону канцэпцыю з двух альбомаў у адным. Снорэ таксама запісаў усе гітары, бас ды зрабіў аранжыроўкі. Вакал, словы і музыка належаць Лявону Вольскаму. Яшчэ адзін нарвэскі музыка зь Вільні Сындрэ Скэе запісаў бубны. Майстарынг рабіў Джэйм Гомэз Арэлана («OrgoneStudios») у Лёндане.

Аўтар канцэпцыі  «Псыхасаматыкі» Снорэ Бэргеруд апавядае, што ён адразу пасьля знаёмства заўважыў гэтую «дваістасьць» у самім Лявоне: першы — панк- і рок-музыка, з «наждачным» голасам і агрэсіўнымі, сатырычнымі тэкстамі, а другі — бард, аўтар-выканаўца, паэт. «На гэтым альбоме я хацеў паказаць абодва гэтыя бакі, але безь зьмякчэньня колераў кожнага зь іх. Я не хацеў шукаць сярэдзіну. Я хацеў каб песьні ішлі па тым шляху, які для іх будзе натуральным да самага фіналу. Таму менавіта падвоены альбом стаў лягічным працягам канцэпцыі».

Менавіта так, на двух CD, надрукаваны фізычны наклад «Псіхасаматыкі». Альбом быў запісаны на грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі, у якой узялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін сьвету. Пералік удзельнікаў праекта разам зь іх геаграфіяй і асабістымі словамі падзякі ад Лявона Вольскага зьмешчаны на сайце lavonvolski.com.

 

Трэк-ліст:

 

CD1:

1. Hej! (horad)

2. Radzima naradziła

3. Śpiavajcie

4. Najlepšy dla žyćcia

5. Niama kali

6. Žorny

7. Skončyłasia šoū

8. Daj mnie nahodu

 

CD2:

1. Hej! (les)

2. Idzi i hladzi

3. Dom

4. Čorny kvadrat

5. Na vajnie

6. Ciopłaje minułaje

7. Čałaviek Nichto

8. Mnie treba iści

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH