Музыка

На галоўную
Віктар Шалкевіч. Правінцыя
zoom Павялічыць малюнак

Віктар Шалкевіч. Правінцыя

Віктар Шалкевіч. Правінцыя Віктар Шалкевіч. Правінцыя
15,00 p.
Колькасьць: 

Некалькі разоў выступіўшы на фэстах музыкі маладой Беларусі
“Басовішча”, я зрабіўся дастаткова (мякка кажучы) папулярным на
Беласточчыне. Юрка Ляшчынскі, карэспандэнт “Польскага Радыё
Беласток”, пасьля аднаго з такіх фэстаў вывез мяне, паўсоннага, з Гарадку
ў студыю на вуліцу Сьверковую, каб я запісаў там, як сілаў хапіла, колькі
песень. Іх актыўна круцілі на радыё, толькі патрэбны быў альбом, свой,
нармальны. Але першая справа – альбом запісаць, другая – выдаць яго: на ўсё
патрэбныя грошы. А іх акурат не было.
І тут на дапамогу прыйшоў Ярэк, Яраслаў Зелянкевіч, цяпер
пасьпяховы беластоцкі бізнэсмэн, а ў тыя гады – актыўны сябра
“Беларускага аб’яднаньня студэнтаў” (БАС) у Польшчы. Ён паабяцаў, што
зоймецца тыражаваньнем, мне заставалася толькі зрабіць запіс. Знайшліся
музыкі: гітарыст Андрэй Макарэвіч і клявішнік Сяргей Ажаганец з
гарадзенскага гурта “Сэвэн Бі”. Знайшлася студыя ў Доме культуры ў
мястэчку Азёры, якую трымаў Іван Авяркіеў – вядомы зноў-такі гарадзенскі
рок-музыкант.
Якая магла быць студыя ў пачатку дзевяностых гадоў у Доме
культуры? Што было – на тым і працавалі. Мой вучань, Андрэй Жыгадла,
ахвяраваў мне дзеля гэтага бабіну якаснае гэдээраўскае магнітафоннае
стужкі. Стужка была настолькі якаснай, што савецкі магнітафон ня
здолеў сьцерці зь яе папярэдні запіс Pinк Floyd, таму вы пачуеце гэта ня раз і
ня два. Працавалі мы ўсю ноч, п’ючы толькі гарбату ды па некалькі разоў
пераігрываючы ды спяваючы чарговы раз цэлыя нумары. Пад раніцу я зусім
страціў тое, што ўвечары называлася голасам…
Выязджаючы раніцай з Азёраў, мы ўбачылі з акна аўтобусу
пахавальную працэсію: крыж, вянкі й труну зь нябожчыкам у адкрытым
кузаве. Да чаго гэта было – цяжка сказаць, але на “Басовішчы” я прадаў
амаль усе касэты: выйшла дзесьці на мільён старых дарэформэных польскіх
злотых. Жонцы адразу была набыта якасная фірмовая зімовая куртка. І калі
яна час ад часу жартаўліва пыталася ў мяне: “Што ты там выеш?”, то я
ёй таксама ж адказваў: “На куртку табе ж навыў…”. Куртка,
адслужыўшы сваё, дагэтуль цэлая й здаровая, вісіць у шафе ў якасьці
экспанату.

Віктар Шалкевіч

 

Трэк-ліст:

1.Культасьветработнік blues
2.Ёлачка blues
3.AIDS blues
4.Дзякуй, вялікае дзякуй
5.Гарадоцкі раманс
6.Стары бальшак
7.Правінцыя
8.Кароткая гісторыя Беларусі
9.Гранвальдзкія сьцягі
10.Ня пі, сынок
11.Партызанская баляда
12.Жлобская нацыя

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH