Музыка

Такога няма нідзе
zoom Павялічыць малюнак

Такога няма нідзе

20,00 p.
Колькасьць: 

Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 44:03 (12 трэкаў). Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

Бяруць удзел: Лявон Вольскі, Уладзімер Пугач, Алег Хаменка, Руся, Ганна Хітрык, Алег Гарбуз, Сьвятлана Зелянкоўская, Павал Булатнікаў, Віталь Артыст, гурт "The Anyway!", Зоя Каральчук, Вольга Самусік, Каця Пытлева, Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук, Андрэй Такінданг.

 

Трэк-ліст – CD і DVD

1. Такога няма нідзе. Лявон Вольскі, Уладзімер Пугач
2. Не пасьпяваю. Гурт "The Anyway!"
3. Суворы тата. Сьвятлана Зелянкоўская
4. Джэймс Бонд. Віталь Артыст
5. Рыкша. Алег Хаменка, Каця Пытлева
6. Ягуар. Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук
7. Роля героя. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў
8. Май капітан. Ганна Хітрык
9. Ведзьмы. Сьвятлана Зелянкоўская, Вольга Самусік, Зоя Каральчук
10. Дзякуй табе. Алег Гарбуз
11. Гэты час. Руся, Андрэй Такінданг
12. Дай мне знак. Лявон Вольскі

 

 

На гэтым дыску - дванаццаць песень, напісаных пад уплывам рознай музыкі 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Чаму менавіта 60-х?
Можа, попрасту таму, што для мяне гэта вельмі сымпатычны час? Я пачаў слухаць рок менавіта з гуртоў 60-х, а яшчэ адной маёй сяброўцы бацька прывёз з ФРГ касэту, дзе былі сабраныя песьні, бадай, усіх зорак гэтага часу - і рок, і поп. Мяне заварожвалі рок-н-рольныя жыцьцярадасныя акорды і басовыя хады. і першыя экспэрымэнты нашага аматарскага ансамблю былі менавіта ў гэтым рэчышчы...
А можа, таму, што мы добра ведаем гэты час па фільмах - францускіх, італійскіх, амэрыканскіх... Нават шмат у якіх савецкіх фільмах 60-х гадоў ёсьць гэты подых свабоды, рамантызм, чаканьне чагосьці вялікага, істотнага і пазытыўнага...
А можа...
А можа, хопіць гэтых "а можа"? Вось яны - беларускія песьні, што дайшлі да нас з далёкіх 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Не савецкія, беларускія.
Слухайце іхнія жыцьцесьцьвярджальныя ноты!
Лявон Вольскі

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH