Музыка

Пад ясну зарыцу
zoom Павялічыць малюнак

Пад ясну зарыцу

10,00 p.
Колькасьць: 

У ПРЫТУЛЕННІ

“Бабуля Альжбета прымала мяне на свет 10 траўня 1942 года. Быў неспакойны час. Вайна. На хутары Бабышкі трывожна качалася пад маціцай мая калыска. “ Ды й не кукуй жа, зязюленька, рана…” - спявала бабуля, ратуючы мяне разам з мамай ад грознага наслання.

Я падрастаў-выпростваўся ў Лявонпальскай школе, у Магілёўскай і Львоўскай вучэльнях. Падчас службы вайсковым журналістам захацелася набрацца беларускасці – абышоў з магнітафонам родны мацярык. І ўзбагаціўся аўтэнтыкай – нашай нацыянальнай Сапраўднасцю.

Хачу згадаць усіх суаўтараў запісаных песняў, і ў першую чаргу юбіляраў. Кезік Марылі Ціханаўне і Панізьнік Альжбеце Фролаўне споўнілася на 125 гадоў, Кісляк Ядзвінні Сцяпанаўне – 100, Талочка Ірыне Ігнатаўне – 95. Радасна, што Адамовіч Яўгенія Міхайлаўна ў траўні адсвяткавала сваё 90-годдзе, а вось Шук Лідзія Ігнатаўна з бабышаўскага гурта 10 снежня адзначыла ў г. Міёры разам з раднёй 85-годдзе.

Выходзіць, што я, 70-гадовы бабышаўскі малец, самы маладзейшы, і таму стараюся з гонарам споўніць свій доўг перад землякамі і прытуляюся да іх скарбаў жыццядайнасці.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH