Музыка

На галоўную
N.R.M. Dom Kultury
zoom Павялічыць малюнак

N.R.M. Dom Kultury

20,00 p.
Колькасьць: 

N.R.M. Dom Kultury / 24 трэкі / Агульны час гучаньня 57:45. © N.R.M. 2002. (p) ТДА Вестрекордс-Плюс.

 

Пасьля першых твораў падаецца, што альбом выйшаў шэранькі. Але потым усё становіцца зразумелым — проста ён разьбіты на тры канцэптуальныя цэнтры, якія і засяроджваюць увагу слухача на асноўных момантах п’есы і галоўных гітах. Першы цэнтар — уводзіны "Да нас едзе "NRM" і, адпаведна, вядомая, пацяганая па канцэртах песьня "Беларускія дарогі". Другі — само "мерапрыяціе" — канцэрт "NRM" у мітычных Ёцавічах, які праводзіць дырэктарка мясцовага ДК, агучаная Ганнай Вольскай, жонкай Лявона. Далей ідуць дзьве шыкоўныя кампазыцыі — "Прастора" і "Лёгкія-лёгкія". Нарэшце, канцоўка. Эмоцыі спадаюць: у музыкаў спустошанасьць пасьля канцэрту, а адміністрацыя ДК нават шкадуе, што мерапрыемства скончылася. Завяршаюць альбом "Маё пакаленьне" (бадай, самая філязофская песьня "NRM" — "Мроі" з часоў "Краіны крывавых дажджоў") і "Фабрыка".

 

Трэк-ліст:

01. П'еса "Дом Культуры" (частка 1) (0:42)
02. Беларускія дарогі (5:24)
03. П'еса "Дом Культуры" (частка 2) (0:30)
04. О-о, гэта ўсё (2:52)
05. П'еса "Дом Культуры" (частка 3) (0:42)
06. Вайна (4:32)
07. П'еса "Дом Культуры" (частка 4) (0:48)
08. Сякрэт сусьветнага сьвятла (4:48)
09. П'еса "Дом Культуры" (частка 5) (0:35)
10. Прастора (3:32)
11. П'еса "Дом Культуры" (частка 6) (0:26)
12. Лёгкія-лёгкія (5:07)
13. П'еса "Дом Культуры" (частка 7) (0:28)
14. Хавайся ў бульбу (5:04)
15. П'еса "Дом Культуры" (частка 8) (0:28)
16. Юра, ёлкі-палкі, Коля (3:08)
17. П'еса "Дом Культуры" (частка 9) (0:40)
18. FM (3:50)
19. П'еса "Дом Культуры" (частка 10) (0:41)
20. Тры чарапахі - 2 (2:29)
21. П'еса "Дом Культуры" (частка 11) (0:23)
22. Маё пакаленне (4:09)
23. П'еса "Дом Культуры" (частка 12) (0:58)
24. Фабрыка (5:23)


Мультымэдыя: Здымкі з туру N.R.M. па Беларусі 2000-2001 г. г.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH