Музыка

N.R.M. 06
zoom Павялічыць малюнак

N.R.M. 06

15,00 p.
Колькасьць: 

N.R.M. 06 / 8 трэкаў / Агульны час гучаньня 00:54:41.

 

Увага!

Гэты тэкст працягвае практыку вяртаньня роднай мовы да ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:

Дж/дж – ? ?

Дз/дз – Ђ ђ

Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць па?ыльны). Што гучыць па-рознаму, мусіць і пісацца па-рознаму. Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя. А якія цудоўныя словы мяђьвеђь, дож?.

______________________________________________________

Гурт «N.R.M.», як і ягоны першавыток «Мроя», сталі настолькі культавымі пэрсанажамі белшоўбіза 80-х, 90-х, 00-х, 10-х, што гутаркі пра іх не сьціхаюць нават у часіны глыбокіх крызысаў, калі амаль цалкам спыняецца творчы працэс. Гісторыя «найбольш плённага беларускага рок-праекта» сапраўды пачалася ажно напачатку 1980-х, калі Лявон Вольскі, Улађя Давыдоўскі, Алег Ђемідовіч, Юрась Ляўкоў урэчаісьнілі сваю запаветную «Мрою» – першы беларускамоўны рок-гурт у Беларусі (калі нехта буђе называць іншых першынцаў, папрасіце іх паказаць жывыя сьведчаньні, як у «Мроі» – уласны LP-альбом на фірме «Мелодия», уђел у вінылавых складанках там жа, паўнавартасныя «Greatest Hits» на касэтах, архіўныя кампакты, плякаты, відэа, нават кнігі пра іх…) З адыходам Давыдоўскага ў сьціплы камэрны музпраект «Вялікае Княства» і маштабны літаратурны бізнэс (дэтэктывы Влада Давыдова – гэта ён), гурт з новым ґітарыстам Пітам Паўлавым трансфармуе назву ў «N.R.M.» («Nезалежная Rэспубліка Mроя») і адра?ае імклівы творчы працэс, ђе і ўласныя кружэлкі, і каронныя супольныя альбомы з іншымі топ-калеґамі сцэны. Паралельна ўђельнікі калектыва ініцыююць г.зв. дачэрнія праекты (панкаўскі «Zet» і рока-попсавая «Крамбамбуля» Вольскага, фолькавы «Pete Paff» і гардкоравыя «Garadzkija» Паўлава…) Здаецца, нішто не сурочыла бяды, але… часу на «N.R.M.» у Вольскага бракуе. Калеґі прагнуць маштабных рок-канцэртаў, да якіх звыкліся, а Вольскі выпускае бардаўскія альбомы, супрацоўнічае з каралямі ђярж-попса. У ађін цудоўны момант музыкі йдуць на крок без «блуднага сына» (ці бацькі). Гэта толькі падвышае рэйтынґ пагалосак пра «N.R.M.» у мас-мэдыя. І гурт падтрымаў іх чаканым альбомам «Д.П.Б.Ч.».

Рэйтынґ брэнда засьведчаны самой мастацкай аздобай: вонкавы выгляд зграбнага дыґіпаку ўвасабляў знакаміты мастак-аванґардыст Улађімір Цэсьлер. І ў рукі прыемна ўзяць, і захоплена ўсклікнуць: – «Канцэптуальна!!!» Але…

На вокладцы і склад музыкаў (цяпер трыо, гэткі беларускі «Rush»: Піт Паўлаў – сьпеў, ґітара; Алег Ђемідовіч, які чамусьці стаў Алесем – бубны, сьпеў; Юрась Ляўкоў – бас-ґітара, сьпеў), адмыслоўцы гукарэжысуры (Алег Даманчук, Піт і Сяргей Паўлавы  – ня родзічы), адмыслоўцы дызайна (Цэсьлер, Аляксандр Кобзараў, Андрэй Шчукін), але пра аўтараў музыкі і тэкстаў – ані слова. І хоць тэксты не такія выразныя, як у Вольскага, але й не пустапарожнія:

Калі сьцены сьціскаюць пусты пакой

І тэлеэкран паралізуе волю,

За гарамі, за пушчай, за сінім полем

Я прымрою сабе краіну Мрою.

Мэляманы памятаюць, што раней аўтарамі тэкстаў акрамя Вольскага былі й Давыдоўскі, і Ђемідовіч, але мэханічна пралічыць імя не выпадае, бо і Піт нешта папісваў у «Garadzkich». І сьпісаць усё на ўсіх няправільна. Перасьцярогі ў сеціве, што новы «N.R.M.» надта нагадвае «Garadzkija», хоць і ђяўчынак на вакал падбіралі, і самі трэніраваліся па-рознаму, усё ж ня слушныя, бо выніковы прадукт выявіў плён пошукаў. Прынамсі гардкорам тут ані пахне. Дый ад ґран?у амаль ні сьледу. Скарыстаюся зноў уражаньнямі дачкі, якая неяк вярнулася з Магілёва пасьля канцэрту «Akute», кажучы: «У N.R.M., які выступаў там, зусім новы саўнд, так упісваецца ў сучасную плынь! Амаль не падобны на слуханае ў 90-х».

І што ж кепскага, што «N.R.M.» зноў новы модны брэнд? Каб на дыску не было ніякіх імёнаў, спажывец бы наўрад іґнараваў у краме навінку, бо прафэсыяналізм так і прэ, тэмы не фармальныя – жывыя, актуальныя, манэра выкананьня сягае да набыткаў найбольш папулярнай цяпер пост-поп-панк плыні. Калі нехта буђе сумаваць па сацыяльна-палітычнай вастрыні былой публіцыстыкі гурта, дык і тут слуханьне знойђе:

Прывітаньне, дружа!

Як справы? Каму служыш?

А ў нас усё па-ранейшаму:

адкладаюцца на потым

Мэты, мары, спађяваньні.

Прывітаньне, прывітаньне,..

да пабачэньня,

У кожнага ёсць сваё прызначэньне.

Да пабачэньня, сьветлая мроя майго пакаленьня.

Гэта загалоўная песьня альбому, хоць мала каму зразумела, паводле якіх алюзыяў беларускае «да пабачэньня» зашыфравана ў ня надта выразную форму «Д.П.Б.Ч.»? Але сучасны слэнґ і больш стромую эквілібрыстыку дапускае, таму адкінем дакоры. Лепш пагаварыць пра музыку новага «N.R.M.».

Найперш кідаецца на слых сьветлы настрой здаровага пэсымізму. Парадокс? Але «N.R.M.» заўсёды быў такім. Гэта прафэсыяналы, якія граць навучыліся ў любым стылі, маюць што сказаць люђям.

Памятаеце шумную раскрутку песьні «Прамень», калі музыкі па ўсёй Эўропе бегалі ў сонечных камбінэзоніках ды нават арэндавалі сонечны самалёт? Вось і тут каналізацыйны люк Цэсьлера, які вяђе да неба, зьзяе золатам сонечных фарбаў. Дый што казаць – сам дыск, выраблены лепшым постсавецкім заводам кампакт-дыскаў «UEP» на Урале, зьзяе ня срэбрам  мэталічнага пакрыцьця, а золатам. Канцэпцыя датрымана на ўсё 100%. Мне, як сапраўднаму калекцыянэру розных музычна-выдавецкіх рарытэтаў, асабліва прыемна параўноўваць з іншымі падобнымі залатымі асобнікамі: Johann Sebastian Bach «4 Concerto per violini» нямецкай вытворчасьці «Point Productions», Ignacy Jan Paderewski «Polonia» symphony in B-minor ад польскіх выдаўцоў «S1» і вось цяпер наш «N.R.M.» – «Д.П.Б.Ч.» ад вядомых раней выдаўцоў беларускай клясыкі «Global CD». Напрошваецца выснова, што золата – яно ўсюды золата, хоць і ў кожнага сваё: для палякаў польскае, для немцаў нямецкае, для беларусаў беларускае.

Гэты альбом «N.R.M.» можна назваць посткрызысным, бо ў ім адчуваецца адначасовы клопат не паўтарыць пройђены шлях, але й не адарвацца ад яго. Ну вось хоць бы працытаваная песьня «Мроя мая» – нібыта музыкі паўсталі перад праблемай асэнсаваць зробленае раней, зразумець сутнасць. Але ніякага вяртаньня да былой стылістыкі «Мроі». А стартавая пазыцыя песьні стварае вабны стымул для нэафітаў рок-калекцыянаваньня. Рэальна ўдарны гіт!

Яшчэ адна алюзыя ў песьні «На далоні». Фаны гурта «Garadzkija» памятаюць такі загаловак на фінале дэбютнага альбому калектыва (2003). І гэта той самы твор, які акурат у альбоме «Garadzkich» быў стылістычна чужым, а тут упісаўся гарманічна, дый настрой у вэрсыях не аднолькавы, істотна дапрацаваны тэкст.

Знаёмы загаловак «Хрусць і папалам» адсылае ўспаміны да каронных «Трох чарапах» (2000), але да чарговага самакавэру не дахођіць: была пад гэтай назвай кароткая інтрадукцыя між трэкамі, а тут тэма кардынальна распрацавана ў песьні:

Трымаліся за рукі, адно адному гляђелі ў вочы,

Скакалі праз вогнішча, падганялі аблокі.

Мы ўжо амаль былі ТАМ,

Але лёс склаўся так, што хрусць… і папалам.

Песьня такая цяжкавацістая, але, як кажуць, пазытыўная (калі не лічыць злобных асабістых нападак на вядома каго: «Сыстэмны крызыс, сярэдні ўзрост –/Адно да аднога лягло дакладна: /Чыстая-сьветлая з іншым лягла, /А ці ты ня ведаў? Сядай, выдатна!»). Гэткі поп-ґран?ык з традыцыйнай для «N.R.M.» процьмай цытат сусьветнай рок-клясыкі. І чапляе ж!!! Дый такая прастора для аматараў розных ґітарных фішак. Такі й агульны настрой альбому.

Новыя загалоўкі – новыя адкрыцьці («Ты маўчыш – я маўчу» стала леђь ня гімнам выміраючага FM-радыё; «Нектар», ђе «я пяю пра тое, што не разумею і не люблю», «на кожны выпадак ађіны рацэпт: мажорны прыпеў, мінорны куплет»). Толькі не сьпяшайцеся вінаваціць артыстаў у нечым, а лепш задумайцеся над цьвярозым асэнсаваньнем рэчаіснасьці. Гэта ж наш агульны стыль жыцьця, калі прагнучы салодкага смаку, мы нават недапалак не данясем да сьметніка, пад ногі кідаючы.

Ну а фолькавую «Кузьнічку» ўжо ўсе ведаюць, бо зь ёй «N.R.M.» спрабаваў прабіць беларускія кардоны «Эўрабачаньня» – пашумеў, але пођьвіг Матросава паўтарыць не ўдалося: дзот ђяржпопса не захлынуўся, прадэманстраваўшы каменную глыбу насупраць беларускай культуры.

Ня менш знакаміты праз адмысловую раскрутку і «Прамень», напачатку якога, да таго ж, гартаваныя бітламаны пазнаюць і цытату сваіх куміраў у тэму («Here Comes the Sun» – песьня ?ор?а Гарысана з бітлоўскага альбому «Abbey Road», 1969). Ох як яна ў ґран?ы!!! Толькі варта б і кліп «Прамень» ўключыць ў гэты ня надта доўгі альбом (30 хв.). Зрэшты, кароткі ён не ад недахопу матэрыялу, а ад прагі вяртаньня да вінылавых фарматаў: 4 песьні на баку А і чатыры на баку B. І тут не гульня ў віныл, а рэальны выдавецкі праект. Як сказаў напачатку восені'2013 Піт Паўлаў на ўрачыстым прыёме у амбасадзе ЗША ў Менску, вінылавы альбом  «N.R.M.» – «Д.П.Б.Ч.» неўзабаве зьявіцца ў продажы. А гэтая мода вяртаецца ў немцаў, галяндцаў, амэрыканцаў, украінцаў і вось у беларусаў.

Калі вам скажуць, што «N.R.M.» страціў канцэптуальнасць з адыходам Вольскага, дык ня верце: вось вам альбом страчанага пакаленьня, якое чакае сонца, не губляючы аптымізму.

Вітаўт МAРТЫНЕНКА,

музычны крытык

 

Трэк-ліст:

1. «Nas da chalery»

2. «Stalinhrad»

3. «Hadziučnik»

4. «Miensk i Minsk»

5. «Toje, što jość pamiž nami»

6. «Palmy i biarozy»

7. «Padvodnaja łodka»

8. «Svabody hłytok»

9. «Kitaj»

10. «Himn biełaruskaha rok-n-rolščyka»

11. «Nikoli-nikoli»

12. «Tolki dla ciabie»

13. «Nie pytaj»

14. «Mama, tata, heta ja»

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH