Музыка

На галоўную
Мроя. Дваццаць восьмая зорка
zoom Павялічыць малюнак

Мроя. Дваццаць восьмая зорка

10,00 p.
Колькасьць: 

Магу з кім заўгодна паспрачацца, што няма лепшага падарунка для старога аматара беларускага рока, чым перавыданьне на CD-носьбіце альбома "Дваццаць восьмая зорка" легендарнага гурта "Мроя". Нагадаю, што гэты дыск – першы альбом беларускай сучаснай музыкі, выданы яшчэ ўсесаюзнай фірмай гуказапісу "Мэлёдыя" ў далёкім 1989 годзе. Па-другое, за той час, які эсксплюатуюць гэтую вінілавую кружэлку шматлікія калекцыянэры, ўсе ейныя гукавыя дарожкі зношаныя да такой ступені, што не заўсёды даюць паўнавартаснае ўяўленьня пра творчасьць і гучаньне гурта "Мроя". Вось таму лэйбл БМАgroup прапанаваў слухачам даўгачаканы падарунак: лічбавае ўвасабленьне знанага рарытэту, які так маляўніча сымбалізаваў перабудовачную атмасфэру 80-90 гадоў мінулага стагодьдзя. Анатоль Мяльгуй

Поўны альбом з бонусамі / 8 трэкаў + 2 бонус-трэкі + відэа "Я – рок-музыкант" / Агульны час аўдыё 46:00. Працягласьць відэа 03:52. © "Мроя", 1989/2009 (new compilation). (p) БМАgroup, паводле ліцэнзіі фірмы "Мелодия", 2009. Дыск з сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".

Трэк-ліст:

1. Дваццаць восьмая зорка
2. Мама-мафія
3. Шмат
4. Кастрычніцкі цягнік
5. Апошні інспэктар
6. Аўстралійская полька
7. Зямля
8. Я – рок-музыкант
Бонусы:
9. Паляваньне на вядзьмарак
10. Ён яшчэ вернецца

Бонус для PC: відэа "Я – рок-музыкант" (з канцэрту "Музыкі сьвету – дзецям Чарнобыля", 1993)

+ буклет на 6 старонак з прадмоваю і бібліяграфіяю гурту

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH