Музыка

Легенды Вялікага Княства. Старажытная зямля
zoom Павялічыць малюнак

Легенды Вялікага Княства. Старажытная зямля

15,00 p.
Колькасьць: 

У праекце гістарычнай музыкі "Легенды Вялікага Княства. Старажытная зямля" ўдзельнічаюць больш за дзесяць гуртоў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі (Менск, Полацак, Віцебск, Мазыр, Пінск, Баранавічы). Ён прэзэнтуе гісторыю беларускай музыкі ў розных яе жанрах, раскрывае творчасьць беларускіх гуртоў і выканаўцаў, якія працуюць у гэтай галіне.

Архаізаваны беларускі фальклёр агучаны ў лірніцкай песьні "Гаўрыла", у карагодзе "Мядуніца", у міталягічнай балядзе "Конь з арлом", гістарычных песьнях "Дунаю-Дунаю", "Песьня а князю Вітаўце", вайсковай песьні "Дубровачка". Выкананьне мэлёдыяў на копіях сярэднявечных інструмэнтаў яскрава ажыўляе музычную культуру вуліцаў і гарадоў Беларусі эпохі ВКЛ. Варган (дрымба), гусьлі (псалтыр), гатычная арфа, лютня, арганы, званы – рэдкія музычныя інструмэнты, якія былі папулярныя менавіта ў Сярэднявеччы. У часы Рэнэсансу ў Беларусі працавалі шмат якія вядомыя замежныя кампазытары. Амаль усе яны прадстаўлены ў "Легендах" – К. Клябан, В. Длугарай, В. Бакфарк, П. Жаліхоўскі, Д. Като. Гісторыя кожнага кампазытара – гэта ўнікальная старонка вялікакняскага двара ў Вільні й Горадні".

 

30 трэкаў / Агульны час гучаньня 57:01. © Аўтар праекту А. Вячорка. © Дызайн Зьм. Герасімовіч. © Мастэрынг Ул. Давыдоўскі. (р) БМАgroup, 2005. 

 

Трэк-ліст: 

1. Сьвяты Гаўрыла. Лірніцкая (старацкая) песьня. А. Лось (ліра й сьпеў) 
2. Конь з арлом. Баляда. Гурт "Княжыч"
3. Журавель. Татэмічны танец. Гурт "Капэля А. Лася"
4. Мядуніца. Карагод. Гурт "Guda"
5. Найгрыш. А. Бурнасенка (варган) 
6. Дунаю-Дунаю. Баляда (XVI ст.) Гурт "Кудзьмень"
7. Найгрыш. В. Грынь (парныя дудкі) 
8. Дубровачка. Вайсковая песьня. Гурт "Кудзьмень"
9. Таўкачыкі. Танец-спаборніцтва. Гурт "Капэля А. Лася"
10. Цяцерка-падушачка. Танец. Гурт "Стары Ольса"
11. Песьня а князю Вітаўце. Гістарычная песьня. Гурт "Стары Ольса"
12. Прывітальны танец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Стары Ольса"
13. Танец. В. Длугарай (155?–1619). Гурт "Brevis"
14. Гануся-сардэнька. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Хор "Покліч"
15. Польскі танец. Табулатура Вайзэліюса (1592). Гурт "Lituus"
16. Куранта. Якуб Полак (1545–1605). Гурт "Lituus"
17. Цераз рэчку. "Куранты" (1733). А. Галіч (вакал) і В. Емяльянчык (вакал) 
18. Куранта. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Lituus"
19. А ў полі рэчка. "Куранты" (1733). Гурт "Artes liberalis"
20. Пагамошка-немец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). А. Жура (арфа) 
21. Фантазія. В. Бакфарк (1506/07–1576), Ю. Дубнавіцкі (лютня) 
22. Гальярда-балет-гальярда. "Віленскі сшытак" (XVI ст.). Гурт "Стары Ольса". Сола на лютні – İльля Кубліцкі. 
23. Трыюмфуйце. К. Клябан (1550 – 1616). Хор "Фона Бона"
24. Пачуйце ўсе краі. Каранацыйны гімн. К. Клябан (1550 – 1616). Хор "Фона Бона"
25. Фантазія. П. Жаліхоўскі, "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.), В. Кісьцень (арганы) 
26. Надпіс над труной высакароднай каралевы Барбары. Ананім (XVI ст.). Т. Рэмез (вакал), В. Кісьцень (арганы) 
27. Omnia beneficia. Ананім (XVI ст.). Хор "Унія"
28. Зямля і неба. Псальма. Хор "Hosanna"
29. Сьвяточны звон. В. Корзун, Дз. Лешуноўскі, А. Маліноўскі
30. Танец. "Полацкі сшытак" (XVI–XVII ст.). Гурт "Artes liberalis"

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH