Музыка

Akute. Nie Isnuje
zoom Павялічыць малюнак

Akute. Nie Isnuje

15,00 p.
Колькасьць: 

Новая плытка была запісаная менш чым праз год пасля выдання дэбютнага дыску «Dzievački i Kosmas», які атрымаў высокія адзнакі музычных крытыкаў і падарыў гурту армію прыхільнікаў сярод беларускіх і замежных слухачоў.

«Альбом атрымаўся больш цэльным, у тым ліку і па тэкстах. Яны больш сумныя, у іх ёсць адчуванне таго, што ты знаходзішся на мяжы рэальнасці і сну, калі ты прачынаешся і нічога не разумееш, але я б не назваў іх негатыўнымі і беспрасветнымі. Калі я спяваю гэтыя песні, я не адчуваю цяжару. Наадварот, мне становіцца лягчэй», — распавядае вакаліст гурта Стас Мытнік.

Усе песні альбому «Nie isnuje» запісваліся ў Магілёве на студыях «Арзамас 16» і SWN Records, а міксаваннем і майстэрынгам займаўся мінскі музыка і гукарэжысёр Яўген Сухавей. «„Kroŭ by vada“ завяла нас у бок больш мінімалістычнага гучання. Нам стала цікава дасягнуць максімума эмоцый пры мінімуме музычных срокаў, — прызнаецца бас-гітарыст Раман Жыгараў. — Важную ролю ў гэтым працэсе адыграў Жэня Сухавей — мы далі яму запісаныя трэкі і не абмяжоўвалі яго творчы пошук. У выніку ён не толькі зрабіў звядзенне, але і выступіў у ролі саўндпрадзюсара дыска. Некаторыя яго крокі былі цалкам нечаканымі: напрыклад, у песні „Іголкі“ ён ператварыў гітару ў арган. Але нам спадабалася!»

У альбом увайшлі 10 трэкаў, сярод якіх ужо вядомы па нядаўнім EP трэк «Kroŭ by vada». Але палова з песняў раней не гучалі нават на канцэртах. «Гэта ўсё новыя трэкі, якія раней ніхто ня чуў, але яны паступова ўвойдуць у нашую праграму», — тлумачыць Раман Жыгараў.

 

Трэк-ліст: 

1. Kroŭ by vada 
2. Jany pad śnieham 
3. Śpi 
4. Moj rodny gut 
5. Cicha, jak maja śmierć 
6. Lipkaje 
7. Iholki 
8. Špital 
9. Nie isnuje
10. Zorka
 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH