Музыка

Akute. Dzievački i Kosmas
zoom Павялічыць малюнак

Akute. Dzievački i Kosmas

10,00 p.
Колькасьць: 

У сваім імкненьні пазбыцца прывіду “Глюкаў” Стас і Рома перадумалі музычны канцэпт, дадаўшы U2-шную гітару, адмовіліся ад сацыяльшчыны і патрыятычнага надрыву на карысьць халоднай рамантычнасьці а-ля “Агата Кристи”. Стаўка апраўдала сябе, паралелі зь іх мінулым гуртом адпадаюць самі сабой, хоць сям-там той “глюкаўскі” прывід яшчэ зьяўляецца (“Непазьбежна”). У астатнім перад намі сьвежанькая і чысьценькая каманда, якая з “інтэрполаўскім” напорам заваёўвае сэрцы слухачоў. Ім бы тэле- ды радыёэтэраў — і краіну магла бы ахінуць “акутэманія”.

У іх ёсьць усё: уменьне сябе падаць, прыгожыя тэксты, у якіх знойдуць нешта сваё ня толькі ўласна дзевачкі, але і дзядзечкі таксама. І галоўнае — добрае адчуваньне мэлёдыі. Прахадных кампазыцый тут няма, хіба бонусная, заткнутая пасьля “Адзіноцтва”. Магчымыя папрокі ў аднастайнасьці наўрад ці тут дарэчныя. “Dzievacki I kosmas” – у прынцыпе альбом аднастайны, але тая аднайстайнасьць ідзе не ад немагчымасьці прапанаваць нешта іншае. Akute проста трымаюцца канвы свайго аповеду і робяць усё ў абраным стылі. Яны маюць свой сьвет, можна нават сказаць, што яны адкрылі сваю плянэту. Праўда, гэтыя касьмічныя паралелі падаюцца трохі навязанымі і штучнымі. Здаецца, тут усё нашмат прасьцейшае (сл. “Шчасьце” і “Адзіноцтва”), дык да чаго грувасьціць тады.

Пераскокнуць два выдатныя альбомы “Глюкаў”, падавалася б, немагчыма. І у Akute гэтага не атрымалася. Яны стварылі нешта зусім іншае. І, пэўна, пры наяўнасьці двух гэтых праектаў склалася б такая сытуацыя, як з N.R.M. і ZET у даўнія часы: між сабой нібы не канкуруюць, але ўзаемадапаўняюць і ствараюць разам музычны кантэкст.

 

Трэк-ліст: 

1. Адшукай 
2. Прамяні pt.2 (Sviaci)
3. Машына
4. Шчасце 
5. Павольна 
6. Непазбежна 
7. Прамяні pt.1
8. Ctrl 
9. Цішыня 
10. Агонь 
11. Адзіноцтва

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH