Музыка

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
Сольныя працы вакаліста «Песьняроў» Лявона Барткевіча амаль невядомыя на Радзіме, але вось гэты спліт з Данчыкам меў трывалую папулярнасьць і на фірменных вінілавых дысках, і на касэтах.
15,00 p.
Адразу можна сказаць, што ня ўсе песьні гэтага альбома калядныя, як ня ўсё й беларускамоўныя, але толькі тут можна пачуць рэальна шматмоўнага Данчыка, які чароўна сьпявае й па-ангельску, і па-француску, і па-нямецку. Да таго ж гэта адзіны live-альбом Данчыка. Акрамя зьмястоўнай аудыёпраґрамы CD утрымлівае й рарытэтныя відэазапісы Данчыка, дзе ён у сваёй нью-ёркскай кватэры на Мангэтане сьпявае пад гітару акурат беларускія й сусьветныя калядкі. І тут ужо ўсё на беларускай мове.
15,00 p.
Гэта самы папулярны альбом Данчыка, які вытрымаў шмат выданьняў на касэтах, а нядаўна выйшаў і на CD. Тут і эміґранцкая песенная клясыка («Пагоня» Міколы Куліковіча, «Магутны Божа» Міколы Равенскага), і сучасныя творы («Аблачынка» Зьмітрака Яўтуховіча, «Чароўная Ганна» Сержука Сокалава-Воюша, «Два Полацкі» яго ж разам зь Яўгенам Магаліфам). Ёсьць і беларускія пераклады песенных шэдэўраў розных народаў (грэцкі «Як ты са мной», расейскі «Хатка па-над рэчкаю»).
15,00 p.
Многія ведалі, што Данчык сьпявае на сямі мовах, ягоныя франкамоўныя сьпевы мелі посьпех падчас неаднакротных гастроляў па Беларусі, але пра цэлы альбом на ўкраінскай мове сёй-той адданы фэн і не здагадваўся. А гэта ня менш чароўна, чым сьпевы на матчынай мове, бо ukrainian – гэта бацькава мова карэннага нью-ёркца Багдана Андрусішына (Данчыка). У альбом увайшлі ўзоры ўкраінскай песьні другой паловы ХХ стагодзьдзя (Уладзімера Івасюка, Ігара Шамо, Аляксандра Білаша ды г.д.) і фальклёр.
15,00 p.
Другі студыйны альбом гродзенскага барда Віктара Шалкевіча, запісаны на студыі «S-1» Польскага Радыё (Беласток) і выдадзены ў 1996 годзе.
15,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH