Цішоткі Мужчынскія

Лясун
zoom Павялічыць малюнак

Лясун

20,00 p.
Колькасьць: 

 

Белая мужчынская цішотка з прынтом алічбаванай традыцыйнай беларускай выцінанкі міфалагічнага народнага вобразу «Лясуна».

Склад: 100% бавоўна.

Колер: белы.

Спосаб друку прынта: шаўкаграфія (разнавіднасць трафарэтнага друку).

Аўтар выцінанкі: Лізавета Чырвонцава. Іншыя працы мастачкі глядзіце на персанальным сайце vytinanka.by.

Лясун — міфалагічны вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, тварам, з вялікімі вачыма, у звярынай шкуры.

Лясун мог паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама прымусіць чалавека доўга блукаць у адным месцы. Каб вярнуць таго, хто заблудзіўся, лясуна задобрывалі: на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю ды сала.

Для цішотак выкарыстаная прадукцыя сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Правілы дагляду і прання вопраткі:

  • Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат.
  • Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця.
  • Не адбельвайце выраб.
  • Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку.
  • Сушыце выраб натуральным чынам.
  • Не прасуйце па малюнку.

Мужчынскія памеры:

Памерная сетка Шырыня, см* Даўжыня, см**
S (44) 48,5 69,5
M (46-48) 53,5 72
L (50) 56 74.5
XL (52-54) 61 77
XXL (56) 66 78,5
XXXL (58-60) 71 80

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава; 

** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH