Літаратура Мастацкая проза

Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры
zoom Павялічыць малюнак

Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры

40,00 p.
Колькасьць: 

Перад Вамі ўнікальнае выданне – непадцэнзурны варыянт кнігі Васіля Быкава “Ліквідацыя”. Укладальнік кнігі, даследчык творчасці Быкава Сяргей Шапран, дзякуючы сынам Васіля Быкава, знайшоў у гарадзенскай кватэры пісьменніка чарнавік, які лічыўся страчаным. Адтуль стала вядома, што савецкія цэнзары і рэдактары зрабілі Быкаву больш за 100 купюр,  а таксама апублікавалі твор не пад аўтарскай назвай!

Непадцэнзурнае выданне мае 370 старонак у цвёрдай вокладцы.

Выданне прымеркаванае да 90-годдзя Васіля Быкава (19.06.2014).

Выхад кнігі стаў мажлівым дзякуючы чыннай падтрымцы бізнэсоўца і мецэната Паўла Бераговіча.

 


 

 

 

 

Практычна ўсе буйныя творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003), якія былі напісаны ў 1959—1981 гг., патрапілі пад няўмольны каток савецкай цэнзуры. Першай у гэтым шэрагу значыцца знакамітая аповесць Быкава «Мёртвым не баліць» (першая назва — «Ноч пасля свята»), якая пасля публікацыі ў 1966 г. знаходзілася пад забаронай каля двух дзесяцігоддзяў.

Сам Быкаў неаднойчы выказваў шкадаванне, што не ўдалося зберагчы першапачатковую рэдакцыю твора, аднак у сапраўднасці захаваўся не толькі непадцэнзурны варыянт «Мёртвым не баліць» (ён знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), але і яго чарнавая рэдакцыя, цудам знойдзеная малодшым сынам пісьменніка Васілём Быкавым у той кватэры, дзе некалі жыў Васіль Уладзіміравіч у Гродне. У выніку аналізу тэкста можна канстатаваць, што толькі па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях у аповесці было зроблена каля 200 купюр, прычым гэтыя скарачэнні маглі складаць адно слова (Сталін, Берыя, СМЕРШ) або займаць некалькі старонак. У такім скалечаным выглядзе твор і вядомы сучаснаму чытачу.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH