Літаратура Мая беларуская кніга

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
У аповесці Алеся Адамовіча «Венера, або Як я быў прыгоннікам» шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс «разліку з мінулым».
10,00 p.
Празаік Вячаслаў Адамчык зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту. У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, ён стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Амаль дэтэктыўны сюжэт рамана робіць яго чытанне па-сапраўднаму захапляльным.
10,00 p.
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Знакамітая аповесць "Хам" прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя.
10,00 p.
Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор «У капцюрох ГПУ», упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.
10,00 p.
У кнiгу ўвайшлi найбольш значныя творы беларускага класiка Максiма Багдановiча, якi пры жыццi марыў пра зборнiкi паэзii «Пярсцёнак» ды «Шыпшына». Гэтае выданне ў пэўнай ступенi выконвае яго запавет.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH