Літаратура

На галоўную
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
zoom Павялічыць малюнак

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

15,00 p.
Колькасьць: 
Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў - і ўсё жыццё, бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
 
"Слоўнік" змяшчае асобныя словы, устойлівыя выразы й прыказкі, а "Ізборнік", - як і належыць, вялікую разнастайную  "калекцыю": народны каляндар, звычаі, парады, стравы й замовы, прыгаворкі, зыченні, грозьбы й пад'ялдычкі, загадкі й шмат іншага.
 
У раздзеле "Гаваркое слова..." - запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх  гісторыя, і побыт, і душа народа - усё жыццё, як яно ёсць...
 
 
 
Абалонь — кругляк, бярно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.

Аб'еддзе — аб'едкі. Ваўчынае аб'еддзе — пра дзеўку, якую шмат хто паспытаў. Каму абедзе, а каму й аб 'еддзе. На гэна аб'еддзе ваўчынае ніхто не пагаліцца.

Аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад 'ядзём.

Абечая (абячэйка) — сценкі рэшата (сіта). Ты чыя, абе чая, нічыя, абы чыя (хуткамоўка).

Аб'ялдачыць — абшальмаваць. Нізавошта чалавека аб'ялдачылі, з гразёй змяшалі.

Абабраць — прыбраць, угожыць. Хата каберцамі ўся абабрана.

Абадвы — двое мужчын. Глядзелі абадвы, рот разінуўшы.

Абалынка — хмурынка, аблачынка.

Нанясі, Божа, абалынку,
Дай, Божа, нам адпачынку.
Дай, Божа, нам кугакала,
Кабчасценька плакала.
А мы б селі, скалыхнулі, —
Сярдзінкі б адпачнулі.

Абарэц — сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі.

Абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была, а цяпер абасваілася, аббылася.

Аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец.

Абвіднецца — развідненца, днець. Абвіднелася — тады й рушылі ў дарогу.

Абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лагііла.

Абдаўжыцца — залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна каржіла, паіла яго, абдаўжылася.

Абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвенца. На абдзіртуса адзежы не напасешся.

Абдужыць — перамагчы, перасіліць. I абдужыў яго тады.

Абжыцца (ажыцца) — угрунтавацца, завесці гаспадарку.

Абжыўся, хатку сабе паставіў таж.

Абзыў — вясціна, водгук. Ад яго й абзыву ніжа.

Абзыўкі — водгулле, водгалас. Яна ўжо разужеіць, абзыўкі якія ад жатацыкла.

Абірыш — тое, што засталося. Адны абірышы засталіся. Лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.

Абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта. Пакуль з яжы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.

Аблаў — аблава. I так на яго аблаў быў.

Абклікаць — паклікаць, запрасіць. Кажнага абыйшоў, абклікаў.

Абліваха — дождж са снегам. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Яшчэ — слізгата. Абліваха такая, што па дарозі толькі каціцца жожна, павалішся — галавы не збярэш.

Аблітня — бляшня. Аблітня я.на, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волаваж, і яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.

Абнашчыцца — нашча нешта з'есці, выпіць. У хаце й абнашчыцца нечыж. Песняй нашчыцца салавей.

Абніжацца — зніжацца, нізка ляцець. Аяціць сажалёт, абніжыцца й давай страчыць.

Аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Аапці ды аборы — усежае прыборы.

Бацька лапці сплёў
На святы Пакроў,
Матка аборы савіла,
На Прачыстую дала.

Абрамізіць — зрабіць сорам, абразіць, прынізіць. Абражізіў на людзёх, каб сябе паказаць.

Абрамяніцца — аперазацца рамянямі. Стаў кажісараж, дык абражмшўся ад грудзей да калень.

Абрасець — адсырэць на расе. Нясі дажоў сянік, а то абрасеіць, атагіецца.

Абратаваць — выратаваць, уратаваць. Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі.

Абруд — абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.

Абсадзіць — сходаць, адолець. Ячарак пяць абсадзіў.

Абсачаць — калі ў дрэва спыняецца дужы прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, што можна адхінуць галінку, тады й шчапі яблыну.

Абсемяняць — семяну садзіць. Гарод абсемяняюць талакой, яна саўсім нямоглая.

Абсіліць рукі — расцягнуць жылы, знясіліць. За цэлы дзень абсіліла рукі.

Абстанавіць — спыніць, паставіць. Абстанавіла цябе колам.

Абхаіць — прыбраць, прыхарашыць. Хата зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.

Абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб не замёрз.

Абціхацца — сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць абціхацца,  як новае насланнё.

Абчыхацца — прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра — нікога німа.

Абыдлець — азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

Абыцца — звыкнуцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

Абэлка — адгаворка, спасылка на каго-небудзь, ускладанне віны. Хто бшто ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

Абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.

Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа.

Абязручыць — знясіліць рукі, застацца без падтрымкі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

Абялёдаваць — есці са смакам. Так клёцкі. абялёдваіць, аж нос упрысядкі йдзець, ажза вушамі скрыпіць.

Абярнуцца — перакуліцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоце. Яшчэ — зрабіцца. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.

Абярэмца — ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаце ні паленца.

буду нікому.

Абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата — абясхлібела хата.

Авад — шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.

Авохці — выклічнік. Авохці, мне худа — свярбіць мая чуда.

Авохці мне,
Пяць намне,
Шосты строчыць
I той хочыць.
(Скрыпка, пальцы, смык.)

Авясец — дробны авёс, ласкава-памяншальная форма. Во, колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.

Авячына — авечае мяса. Аепі залюбую прысмачыну воўк любіць авячыну.

Агадаць — агораць, прыдбаць, набыць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі.

Агаспадарыцца — завесцігаспадарку, стаць гаспадаром. Як
нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.

Аглабіць (узяць у аглабкі) — прыняволіць, прымусіць. Як возьмуць у аглабкі, скакаць не з рукі.

Адаробка — дзябёлая, гладкая. I Хадорына адаробка носіцца, як жаробка.

Адвадзець — зрабіцца вадзяной. Ежа, пакуль стаяла, гладка адвадзела.

Адгудзіць — адгаварыць, адбіць.

Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?

Аддаць — палягчэць, адлегчы. Таблетку выпіў, трошку аддало.

Аддух — перадых, адпачынак, супакон. I галава аддуху патрабуіць.

Аджылы — сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, за маладымі не ўгоніцца.

Адказваць — завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.

Адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаешся.

Адкінуць хвост — захварэць, злегчы. Работы з яе, як з мятлы лісця, троху папоркалася ў гародзі й хвост адкінула.

Адкрасці — забраць назад потайна. Міліцьіянер забраў дудкі (самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх

Адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправінца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.

Аднавуры — аднавокі (той жа корань, што і ў слове касавурыцца). Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры.

Аднакавы — аднолькавы.

Боты драныя мае,
Дома лакавыя.
А ці дзеўкі, а ці бабы —
Усе аднакавыя.

Адпасажыць — адціснуць, адпрэчыць. Нявесткамяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.

Адпасціць — адкарміць, дагледзець. Які конь гожы стаў, як яго  адпасвіў.

Адпіцца — пусціць ваду, адсырэць. Дровы ў хаце ў цяпле адпіліся, не хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, не высахла.

Адплакаць — плакаць, бедаваць. Колькі я адплакала па ім.

Адпойсаваць — адлупцаваць. Відаць, некалі поясам лупцавалі. За такое добра адпойсаваць варта, кабі дзесятаму заказаў.

Адпоўніць — адсыпаць, адліць з поўнага. Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.

Адпрог— калі адпрагаюць коней з дарогіна пастой.

Паедзем дамовачкі з гэтае няволічкі,
Нам дома легіі будзіць, конікам адпрог будзіць.
Сваточкам гарэлачка, Рыгорку паненачка.

Адпячы — крыху спячы, зболынага. Як на пасце на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.

Адрадніцца — адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.

Адрэчча — непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.

Адхлон — перадых, спакой. Піцую-піцую, й хвілінкі адхлону німа.

Адцэбрыць — адагнаць, адпрэчыць. Даслоўна — прагнаць ад цэбра. Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца.

Адчыхвосціць — даць прачуханца, вылаяць, прабраць. Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.

Адыйсці — прапасці, знікнуць. Хжо снег адыйшоў.

Адыходзіны — адыход з гасцей, з дому. На адыходзіны вьіпіць не шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.

Ажавіны — ажына. Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.

Ажамеры — выціскі, асадкі, ападонне. Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца.

Ажыцца — атайбавацца, звыкнуць. Ажыўшыся туті выязджаць ня хочуць.

Акалеўшы — нерухома, застыла. Індыкі каля варот стаялі акалеўшы.

Акалле — холад, зябкасць. Глядзела, глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Яшчэ — замерзлае цела. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў, як пуп курыны.

Акоцце — асцюкі. На плечы снапы — акоцце сыпіцца, дык у капелюшы з саломы зручна.

Акраўкі — кавалачкі, якія засталіся ад кроіва. 3 гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.

Аксыля — вокліч да цялят. Аксыля ў хлеў, аксыля, цяляткі!

Акунёў вудзіць — драмаць. Пакуль мы гукалі, дык ён і акуня вывудзіў.

Акуратны — далікатны, уважлівы. Да акуратнага ўрача павялі, можа, рады дась.

Акушок — акунёк, акуньчык. Акунь, той, як дурань, бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.

Алеха — вольха. Насек белай алехі, усёж дровы будуць.

Аляксей ганяіць — панос, паласкуха. Аляксей на пяты вянец  ганяіць.

Аляр спраўляць — крычаць ратунку. Такі аляр справіў, аж чэрці вушы заторкнулі.

Амердзіцца — апрацівець, збрыдзець. Амердзіўся ёнмне, якчорт, нідзе ад яго праходу німа.

Анадоень — надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і на табе.

Ані шум баравы — каб што, няўзнакі. Яму ані шум баравы,спіць сабе.

Анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе. Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, маематанькі.

Апагодзіцца — распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.

Ападанкі — ападанае на дне катла ці місы. А яму асталося толькі ападанкі з 'есці.

Ападоліцца — быць у жонкі пад слухом. Быў малец як малец, ды ападоліўся.

Ападонне — тое, што апала на дно, ападак. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося.

Апаследкі — рэшткі, астаткі. Апаследкі ссунуў з машыны.

Аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны. На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.

Аповалач — зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду, як сляпая.

Апрыч — асобна. Ад усіх апрыч сядзіць.

Апрычонкі (асабенкі) — смачная ежа асобна ад астатніх у сям'і для пестунка. Прывык з пялёнакля апрычонак. Яму хоць апенкі, ды асабенкі.

Апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).

— Кошачка-ласачка, дзе была?
— У папа.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што заробіла?
— Кусок сала.
— А дзе дзела?
— Сама з 'ела.
— Апсік, апсікі

(Дзіцячая гульня, лічылка.)

Апурхнуць — абвяць, натапырыць пер'е. На, такой золі куры апурхлі.

Апячы — спячы, запячы. У печы апяку печанёўку.

Арду драць — звадзіцца, нешта не падзяліць. Брат з братам арду дзяруць за мяжу.

Армянінка — армянка. Яна сама белая, а дачка чорная армжнінка.

Арфаваць — веяць, правейваць. За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.

Асва, асвіна — аса. Асвой лезіць да яго, не адчапіцца. Асвіна прыстала — не адмахацца ад яе.

Асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім. Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.

Асвяраць — падважваць. Асвер бярно, а я моху падторкну.

Асеціць — абсесці, апанаваць. Асеціла чалавека гора, хоць з моста ды ў мора. Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей). (Яўна ад сеткі)

Асівець — зрабіцца сівым. А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.

Асіта — сітнёг. Асітыз берагу нажала на подсціль.

Аслядаваць — знайсці па следзе, высачыць.

Мы ўвялі слядочак
На сватні дварочак.
Дзе мы яе аслядуем,
А там мы яе заначуем.

Асмакавацца (абсмакавацца) — адчуць смакуядзе. Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.

Астатнік — апошні, хто адстае. Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.

Астрашыцца — узяць у страх. Ці я астрашылася, ці што?

Астроў — востраў, астравок. А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.

Аступіць — акружыць. А людзі іх аступілі кругом.

Асунуцца — занядужаць, заняпасці, астарэць. А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.

Асыпка — мука нізкага гатунку, ёю пасыпалі ахрап'е, мешанку.Мех асыпанкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.

Аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліпца. Аталпілі ўсю вуліцу — не прайсці.

Атанець — схуднець. Аментам атанела — так. спаліла яе хвароба.

Атлёт — хват, зух. Такі атлёт, што тым пальцам прапаліць  лёд. Шык з атлётам.

Атлум — ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбары-выдуры — толькіатлум галавы.

Атнімка — анучка, якой аднімаюць (выцягваюць) кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.

Ато ж ылле — парасткі. Ад яблыні атожылле пайшло. Бульба ўся атожылле пусціла, трэба скарэ й садзіць.

Атуросце — парасткі. Маленькую прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, й столькі атуросця ў яе.

Ахопак — бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць  на шахтах Аадны ахопак і сабе прынёс. Хочуць, кабне робіць і кабгрошы ахопкамі былі. Пятухяк даў у нагу, кроў ахопкамліецца.

Ахрап'е —ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне,  дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана ўстала, ахрап 'янасекла.

Ахэлак — ахапак, ахопак. Аадны ахэлак са стогу выскуб.

Ацялякаваць — марудзіць, не спяшацца. Зробгэта, неацялякаваючы. 3 ацялякі гаспадар ніякі.

Ацяробкі (цяробкі) — лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак не ўзялі на сушылцы.

Ачалавечыцца — ажаніцца, узяць жонку. Бугаяваў-бугаяваўдый ачалавечыўся.

Ашаколы — труха, точыва. Шашаль так паточаць, што адныашаколы астаюцца.

Ашчэп'ю трымацца — моцна, не адпушчаючы, аберуч. Яна за свайгомужыка ашчэп'ю трымаецца, кабнеўцёк.

— Адкуль?
— 3-пад кур, пітухоў сын.

Абедаў, абедаў, а жывот — ня ведаў.

А дзе ж тое дзелася, што ў штанах вярцелася?

Аднаму дагадзіш, а пяцёх угаладзіш.

А хай вас дажджом намочыць!

А хто цябе нёс, калі знаў, што дзюравы мост.

А што нас там — мяды чакаюць?

А я жох сваё з запазухі.

Абабраць як голую белку.

Абвесці кругом пальца.

Абцёр троху пархі, дык і капызіцца.

Абы з рук далоў, а з ног само звалінца.

Абы на раду быў бацька, а там нічога.

Абыйдзінца пляшывы без грабянька.

Абыходзімся мы без таго Гаўрылы, што каля нас не жывець.

Абяцанага тры гады чакаюць.

Авёс — даўгі нос — пайшоў, прынёс.

Авечачка спіць з дачкой (хуткамоўка).

Авечая латка, як родная матка.

Авечка шпарка бяжыць на дождж.

Агонь яго ведаіць.

Ад каросты не ўміраюць, толькі рукі не гуляюць.

Ад ліха ціха.

Ад прыбытку галава не баліць.

Ад рання й да змяркання.

Ад чаго яму стала, ад круп ці ад сала?

Адагнаць цыгана ад душы (нешта ўзяць на зуб; трошкі з'есці, абнашчынца).

Адарваў гнілому (мокраму) цяляціхвост.

Адбяры, Божа, стыд, буду п'ян і сыт.

Аддай рукамі, а хадзі нагамі.

Аддась ей чужыя слёзы Бог.

Адзін дзень з юшкай, другі з калатушкай.

Адзін ды ладзін.

Адзін з'еш і вала — аднахвала.

Адзін наплот, другі на пярэплат (ніхто не саступіць).

Адклад не йдзець на лад.

Адкуль цёплы вецер, туды й бок падстаўляй.

Адліюцца кошцымышчыны слёзкі.

Адна галаўня не гарыць і не гасніць.

Аднаму добра кашу калупаць.

Адшляцца па дурных балах (марна).

Ані ў бабкі гарох (няўпраўна).

Апсік, каб твой апох сік! (На ката.)

Аршын з шапкай (невысокі).

Асіна — не лясіна, каза — не скаціна.

Атопкам хлеб рэзаў.

Бабовішча — зямля, дзе рос боб.
Цвіцела макаўка на бабовішчы,
Спі, мая дурнішча, на саломішчы.

Бавіцца — затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга не баўся.

Бавіць — забаўляць, глядзець. Ён. дзіцё бавіў. Яшчэ — праводзіць час. Не робіць, а час бавіць.

Багдай — няхай, бадай. А багдай жа табе здаровіцца, ясачка  ты мая\ (Багдай — ад Бог дай.)

Баёк — удзельнік бойкі, задзіра. Свярбляць кулакі ў байка. Яшчэ — маленькі бой. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк. Ён біўся — за бой сядзеў чалавека ён не зарэзаў.

Балабок — пустабрэх, балбатун. У балабока галава не баліць.

Балакі — аблокі, аблачыны. Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.

Баламут — чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)

Балмач — бесклапотнасць, бяздум'е. Так і пражыў цэлы век балмаччу.

Бандыкі (бэндзі) — несці малога заплеччу. Вазьмі сынка бандыкі — хайрасцець вялікі.

Банкарт — байструк. Ванкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці.

Барабаніць — брынкаць, іграць.

А на йскрыпку йграюць,
А на цымбалах барабаняць.

Барвічная — баравіковая, дзе растуць баравікі. Гэта ?*    8,        самая барвічная мясціна.

Барляцца — вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці не стаў.

Басоля — басэтля.

Цяпер бабі не да солі,
Як зайгралі у басолі.

Баўдур — ёлуп, дурань. 3 баўдурам гаварыць — толькі язык студзіць.

Бахмачы — гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.

Бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.

Бацяны — дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.

Бачына — бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыгііш.

Без разгібу — не разгінаючыся. Скрабі гразь без разгібу, як разагнуўся — немец лапатай па спіне.

Безздароўе — немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўе спасцігла.

Белата — белізна. Такой белатой аддаець лайно.

Белым днём — удзень. Велым днём бабу ў хаці зарэзалі.

Беркавец — дзесяць пудоў сена. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць трэба, немені.

Біць барану — гаварыць пустое. Што мы тут бём барану, лепі пойдзім ды выгіем.

Благаваты — слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.

Благата — благі, няўдзячны, пераборлівы. Добраму чалавечку  добра і ў запечку, а якой благаце блага й на куце.

Бяспецкаль — кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё.

Блісь ды ясь — зіхатліва, шыкоўна. Ідзець блісь ды ясь, адступіся, гразь.

Блоціць — марнаваць, псаваць. Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.

Блытаўка — баламутлівая, падкая на мужыкоў, тая, што ў блыт ходзіць. Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.

Блэнда — валацуга, гулёна. Гэна блэнда ўжо цягнецца.

Блэндзіць — псаваць, блоціць. Не блэндзі мурог такой касьбой.

Богамалельня — малельня, малітоўны дом. Там была жыдоўская богамалельня.

Боссю — басанож. Мікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць.

Боўтка — боўдзіла, бязмозглік. Гэта боўтка тут боўтаіцца.

Бражджэль — сухая палка дроў, высахлы кій, калі кінуць — бражджыць. Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Яшчэ — усё высушанае. Бражджалёў напікла, німа чаго ўкусіць.

Брандзаваны — у бронзавай аздобе. Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.

Браць моц — прыходзіць у сябе, браць сілу. 3 перапою моцы не бярэць.

Браць на рэмус — даць наганяю, правучыць. Браць нарэмусяго пара, ад рук адбіўся.

Бруд — гной пры нарыве. Скуліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.

Брусам ляжаць — нерухома, цяжка. Яна брусам ляжыць, з пасцелі не падымаецца.

Бруячок (бруёк) — рабацінне на вадзе. Бруячок, як на ляшчу луска. Сягоння бруёк маленькі.

Брыгаць — патрошку капаць, накрапаць. Дож брыгаў-брыгаў  ды так. і не сабраўся пайсці.

Брыдзіцца — гідзіцца, грэбаваць некім. Я брыджуся такога кавалера, такога гіянюгі.

Брыдзь — брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзі.

Брызентовікі — брызентавыя пашлапні, туфлі. У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.

Брызлае — закіслае малако. Вячэрашняе малако брызлае,толькі бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)

Брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі. Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. 3 дажджом прывёз яшчэ брыку сена. Брыка  мяса — пра таўстога, неўваротлівага кажуць.

Брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік  вырас — хоць на ім нажы йстры.

Брэд — здобыч, спажыва. Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца. Альбо послаўка: не быць казе на лазе й есці ёй брэду

Бугіня — гатунак бульбы. Дала мне ?бугіні? на развод, пагляджу, што вырасціць.

Бугрынкі — пагоркі, бугаркі. А там бугрынкі, дыкя бульдозерам зняў.

Бульба ў панчошках — бульба ў шалупках, нячышчаная,  звараная цалкамі. На вячэру бульба ў панчошках, кожны сам разуваіць.

Бушлаватая — разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.

Бушлаваць — трывожыць, неспакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.

Былле — дзікая трава, быльнік. Цыганскія хаты без  стаяць, гароды пазарасталі быллям да вокан.

Быць — быццам, нібы. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а  луг увесь у званочках.

Бягельня — балота, прорва. 3 гэтай бягельні век не вылезіш.

Бягок — бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.

Бязлюднік — нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу нелюбіць.

Бялюсь (белюсёк) — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёкмой, хоць нагледжуся на цябе.

Бярэннік (бярэнніца) — хто нешта бярэ. Было бшто даць, абярэннікаў знойдзіцца.

Бяссмертнік — бестэрміновы пашпарт. Мне ўжо бяссмертнік далі.

Бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае. Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, кабзад прыкрыць.

Баба, як ракіта, прыжывушчая.

Багаслаўлёна і на стол пастаўлёна.

Багатага з хваслівым не разбярэш.

Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.

Багаты на кані, а махляр на свінні — і махляр перагоніць.

Багатым быць маю надзею: прадам сучку ў нядзелю.

Баран бараном, а рогі дарма (на таргу).

Бегаіць як непрытомны.

Бедным памагаіць плакаць.

Без Бога не да парога, а з Богам уся дарога.

Без памяці піць.

Без прычыны й смерць не бываіць.

Без стукату, без грукату.

Без фігіне даносу (ганарысты).

Без чорта балота не будзіць.

Белае, як свіное цела.

Белы як снег, надуты як мех, на дварэ стаў, як конь заіржаў (гусак).

Бі свой свайго, каб чужы баяўся!

Біся, сварыся, а на дабрыдзень слова кінь.

Біцца не гадзіцца, а піхнуў, каб не дыхнуў.

Благога жарабка дык і на пярэплаце (плоце) шкура гагочаць.

Благому Яську ні ў чэсь, ні ў ласку.

Блізкая радня: на адным сонцы грэліся.

Бліны з падскокам! (Пажаданне.)

Бог дарогаю, а чорт цаліком.

Бог не без ног.

Бог сірот жалеіць, толькі шчасця не даець.

Болі лопату, чым клопату.

Браўшы добрае, трэба аддаць добрае.

Будзіць горка — праплююць, а салодка — праглынуць.

Будзіш дужа салодкі — зліжуць, а будзіш дужа горкі — выплюнуць.

Будзіш помніць да зялёных венікаў.

Будзь здарова, як карова, і багата, як зямля, і пладліва, як свіння.

Будуць бліны каля Дзвіны. (Бліны пайшлі каля Дзвіны.)

Бульба вырасла ў аглоблі.

Бульбу садзюць, як дулі завяжуцца.

Быка павязлі, а сэрца засталося. (Стог павезлі, а калок застаўся.)

Былі б пабразгачы, будуць і паслухачы (паслугачы).

Былі б смачныя грыбкі, дык елі б ваўкі, а то, гады, мяса ядзяць.

Было б карыта, а свінні ўсюдых знойдуцца.

Бягом, горб ушчаміўшы.

Бяжыць руя, пабягу й я.

Бяла ня бяла, абы воду відзяла (калі мыюць бялізну).

Вабіць — прыцягваць, прыманьваць. Быі/ Арцём ляснік, на ваўкоў як ішлі, яго бралі, ён выў і ваўком, вабіў у два кулакі.

Ваган — тоўсты. Сядзіць ваган, якмаленькі пан.

Вада — урок, уроцы. На мальцы вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.

Вададых — шустрьі, быстры, хваткі. Ну й ён вададыхякі! (Магчыма, з паганскіх божышчаў хто.)

Вадзіцца — дазваляць сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца.

Вадзіць — уракаць, шкодзіць. Хай табе не вадзіць! Хлебу дарозі не завадзіць.

Вадзюха — вадзяністае варыва, без навару. Густое не экыдкое,  а вадзюха гэтая, што з яе толку.

Вайлакі — валёнкі. Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець,мусіць, у яго ў галаве сто грам.

Вайстрак — востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстракзламаўся.

Валатоўка — курган, насып. А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка- бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.

Валяўка (валяка) — прасталытка, даступніца. 3 кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. I дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.

Вантрабянка — кілбаса з вантробаў (ліверная). Вантрабянку ў капусці. зварылі, наеліся, аж вочы пакруглелі. (Вантрабянка, напханая (накрапаная) у таўстую кішку.)

Варацакі — ваніты. Пацягнула, як ката на варацакі.

Варголы — даслоўна: голы вар. "Я табе, сынок, сягоння варголы звару",— жартавала маці.

Варона зваліцца з кала — пра спёку. Хжо так пячэць, варона зкала зваліцца, не ўседзіць.

Варону злавіць — празяваць, даць сябе ашукаць. Я на базары  варону й злавіла, укралі ў мяне грошы.

Вароўня (варыўня) — будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю вароўню ўсё цягніць.

Вархопкі — пажыткі, манаткі. Збірай вархопкі ды йдзі ў заробкі.

Ваўкаедня — ваўчынае логава (логвішча), дзе ваўкі й ядуцьсваю здабычу. У хаці, як у ваўкаедні, халодна.

Ваўкарэзіна — абураны зварот да каровы, каня. Стой,  ваўкарэзіна, кабна цябе ваўкі!

Ваўкаўня — ваўчыная яма, логава (логаўе). Хата пустая, як ваўкаўня.

Ваўначоска — майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.

Вачапор — вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры.

Вельмаваць — прывячаць, частаваць.

Ой, дзед, ты мой дзед,
А я твая бабка.
Шануймяне, вяльмуймяне,
Кабя была гладка.

Вернікі — верныя ў каханні, у дружбе. Наша дваіхзэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі — да першай падушкі.

Верхам — мець уладу над некім. Зямля па ім верхам была. Жонка паім верх паняла.

Верхнік — верхні камень у жорнах. Ніяк немаглі верхнік узвалачы.

Ветрагон — ветраны, не гаспадар свайго слова, падкі на абяцанкі. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі.

Ветрадуй — ветраны чалавек, які шмат абяцае й ніколі не трымае свайго слова. Разумны не чуіць, што ветрадуй ветрадуіць.

Відам ненавідзіць — не любіць. Буракоў відам ненавіджу змалку.

Відомна — відавочна, яўна. Тут жа відомна сасуды адкрыты.

Відомна, што саўсім нядужая.

Вілачнік — куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы,  гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць.

Вірлун — у каго вочы навыкаце. Маўчыць вірлун, толькі вірламі варочаіць.

Вісьма вісець — не разгінаць спіны, не адыходзіцца. Матка над калыскай вісьма вісіць.

Віхліцца — лашчыцца, скакаць. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.)

Віціна — розга, дубец. Выціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.

Вішнеўнік — вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.

Вішшо — вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, што першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)

Вобылачка — аблачынка. Ты, як ціхая вобылачка, плывеш.

Возерам заліцца — заліцца вадой, пакрыцца лёдам у разводдзе. Аслізка, усё залілося возірам.

Возерка — азерца. Возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.

Ворах — страх. Аж у мяне ворах па целу пайшоў (здаецца, што варушацца валосікі на целе).

Восець — гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.

Вотачкая — гэткая. "Спешка" (бульба) вотачкая, гэтаж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.

Вотліж — адлега. Неяк на вотліж не пахожа.

Вугаль затушыць — мала, адчэпнага. Карова целіцца, а малака — каб вугаль затушыць.

Вуда — віхлясты, сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Мікіта — добрая вуда, усё сабе вудзіць. Што ты, як вуда, у бакі ходзіш.

Вужок — вужанятка. Маленькі вужок, бліскучыя вушкі.

Вужэлкі — неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так і пілнуюць, кабу шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.

Вуллё — вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці.

Вурдаль — кацінае імя. А дзе гэта наш Вурдаль, ці ні на ўлоў пайшоў ?

Вурзгалка — пасярэдзіне косткі (свінячай, барановай) прывязваецца скручаная суровая нітка з двума канцамі-петлямі. У іх прасоўваюць пальцы й пачынаюць расцягваць(раскручваць). Костка пачынае круціцца накшталт прапелера, вурзгаць (вурчэць). Зробты рабёнку вурзгалку, усё нейкая забава будзіць яму.

Вурыць — біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.

Вусацень — вусаты, вусач. Сыцень-вусацень зачапіўся за пень.

Выбіцца — спрацавацца, стаміцца. Выбіўся, як шпак, на гэтай рабоце.

Выбушнець (пабушнець) — раздабрэць, наліцца сілай, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. За лета дзеўка выбушнела, выелася.

Выбыць — адбыць, пражыць сваё. Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.

Вывараць — вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў.

Вывесці з галавы — забыцца, перастаць думаць пра нешта. А я з галавы вывіла гэта і ўспажінаць ні хачу.

Выграб — збіранне, абіранне. Аетась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.

Вызалець — азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.

Вызнаваць — выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе адступаюць.

Выказаць — выдаць, прадаць. Дябе бзарэзалі, т ы ж бы выказаў.

Выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.

Выкідаць круг— ісці наўпрасткі. Круг выкідалі, каб скарэй.

Выладнець — папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны — значыць пазорысты, паглядны.)

Вылівень (вылівак) — яйка, знесенае без шкарлупкі. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарллупінне ад яек. Яшчэ — пра чалавека азызлага, адрузлага. Вылівень ты гэткі.

Вылупак — франт, хварсун. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца не так, як усе.

Вылупіцца — прарэзацца, глянуць. 3раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.

Вымагаць — прасіць цану за тое, што прадаеш. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.

Вымантычыць — выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантычыў у маткі.

Вымышленне — прыдумванне, выдумлянне нечага асаблівага. Ён ня можаць без вымышляня, усё вьімышляіць і вьімышляіць, абы ня так.

Вымякшыць — вырабіць. Кабвымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б.

Вынас — платы пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.

Выпарак — неслух. Гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.

Выпіць на канчатковую — замачыць куплю, гешэфт. Сыйшліся ў цане й выпілі на канчатковую.

Выпукацца — зрабіцца выпуклым, надзьмунца. Якмячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках

Вырабатаваць — вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны выраб атавалі.

Выразаць у пень — увесь, ушчэнт. Быў такі лясок, ды выразалі ў пень, боне сваёж, калхознае.

Выранджацца — вычварацца, капызіцца, строіць з сябе немаведама што. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа.

Вырасці — стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.

Вырван — неслух, дуронік. Вырваноў сваіх прышлюць налета да дзеда.

Вырый — яміна, адкуль выбралі торф. У вырыі вада злецілася, густая стаіць.

Высадкі — буракі, морква, капуста, высаджаныя вясной к налеццю (на наступны год). Есці хапіла, й на высадта асталося. Застацца на высадкі — састарэць у дзеўках. Васілішка на высадта асталася, ніхто не ўзяў, толькі сваталі.

Высачынь — вышыня, высакосць. Высачынь такая — дух зайжаіць.

Выспрытніцца — налаўчыцца, набыць спрыт. Выспрытніліся малыя абіраць вішні.

Выстар (выстарак) — перастарэлы. Гэны выстар да дзевак быстар. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз'ехалі.

Высцяробы — высечаны і згруджаны алешнік. У высцяробах маліннік пайшоў.

Выталкаваць — прыйсці да пэўнай высновы. Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.

Вытачыцца — узысці, прарасці. Вясной запахла, мятавытачылася.

Вытлуміць — забыцца, выскачыць з памяці. Вытлуміламне  саўсім зробіць гэта. Мазгі вытлуміла табе, нічога не помніш.

Вытраць — абцерці, выцерці. Абагнаў гарод, выпраг каня, плуг вытрыў.

Вытушыць — патушыць, пагасіць. Трэба газ вытушыць.

Выў — выццё, плач. Бываж выю, а рады даць немагу.

Выхаджаны — выгадаваны, падрослы. Рабёнак яшчэ не выхаджаны, малы.

Выхадзіцца — зведаць гора. Яшчэ — ачуняць, акрыяць. Ён у яе вьіхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пятух адзін выхадзіўся.

Выхарашыцца — прыбрацца, прычапурыцца. Вымыешся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.

Выхартавацца — прагаладацца. Як выхартываецца за дзень, дык вечарам усё з 'есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот, прагаладаўся). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты).

Выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець, налюдзіпца.  Глядзі ты, выцерабіўся маліц, не пазнаць.

Выцыбацца — вырасці. Выцыбаўся маліц нявогледдзю. (Цыблы — ногі.)

Выцюкнуць — вылецець, забыцца. Мне й з галавы выцюкнула, што мелася йсьці на кірмаш.

Вычапкацца — выбавіцца, выкараскацца. Тадыяна адтуль вычапкалася.

Вычварацца — выкідваць конікаў, капрызіпца. Досіць вычварацца, пара за розум брацца.

Вычыхацца — выпарацца, траціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаецца й вадой зробіцца.

Выш — верх, угору. Адзін на ніз цягніць, другі на выш цягніць.

Вышывальны — для вышывання. У мяне былі ніткі вышываль ныя.

Выясніцца — праясніпца, пасвятлець. Як сонца, выясніцца, а потым узноў хаваіцца.

Вязанка — звязка дроў, снапкоў. Вязанку за плеч.ы дый пайшоў. Яшчэ вязанка — вязаная адзежына. Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.

Вязгала — назола, звягло. Змоўкні ты, вязгала, вязгаеш несусвецце нейкае.

Вязістае — вязкае. Вязістая дрэва — тапор ня хочаць браць, засідаіць уім.

Вялічча — шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.

Вянок — рой. Вянкі пчол на суках віснуць.

Вяркаць — плакаць, падаваць голас. (Звычайна пра дзіця.) Хто гэта там вяркаіць ?

Вясенка — вясна. Цэлую вясенку цягаў сучча.

Вясна — калі няма чаго есці, голад. У іхлетась такая вісна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было — да новіны дацягнулі. Яшчэ — выйсці на вясну — значыць перазімаваць, выжыць. Канёк на вясну чуць выйдзіць, а карова дык не.

Вятка — натоўп, юрма. Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.

Вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.

Вячніна — трывалае, моцнае. Гэта ўжо будзіць вячніна.

Ва ўдавы два наравы, а ва ўдаўца без канца.

Вада й мельніцу йрвець.

Вазьмі вочы ў рукі.

Вазьмі мазгі ў жменю (у рукі)!

Вазьмі ногі ў рукі.

Валі на бурага — буры ўсё звязець.

Валуй раменныя вушы.

Варона на многа сукоў садзіцца, ні на водным не жывець.

Век — добры чалавек.

Век зжывеш і Кузьму бацькам назавеш.

Век зжыла й не засмяялася.

Верабей вераб'я здалёку бачыць.

Воз не воз — не семярых падвёз, а мне й досіць.

Вольнаму — воля, шалёнаму — поле, а спасёнаму — рай.

Вон! Каб і вонках не было.

Вось табе, бабка, навука: не хадзі замуж за ўнука.

Вось твой хамут, вось твая дуга, й я табе болі не слуга.

Воўк злы галодны, так і чалавек.

Вочачкі па яблычку, зрэначкі па йгрушынцы.

Вочы выгаліць і глядзіць.

Вочы заспаныя, як у зайца.

Вучыцца на сабак брахаць (кепскаму).

Вушацкія бляхары паехалі ў Вушачу кусацца<

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH