Літаратура

На галоўную
Льюіс К. С. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка
zoom Павялічыць малюнак

Льюіс К. С. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка

25,00 p.
Колькасьць: 

Сям’і Кiлмер прысвячаецца


Серыя «Добрая кніга» - Заснавальнікі Аляксей Шэін і Андрэй Кім

C.S. Lewis THE MAGICIAN’S NEPHEW

К.С. Льюiс ПЛЯМЕННІК ЧАРАЎНІКА Ілюстрацыі П. Бэйнс

Пераклад на беларускую мову Надзеі Кiм

 

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. 

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове. 

Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!

 

Пра галоўнага героя гэтай кнігі: 

«… Спадзяюся, прачытаўшы гэта, ты ўбачыш, што ў кнізе схаваны больш глыбокі сэнс. Уся гісторыя Нарніі  —  пра Хрыста. Я запытаў сябе: «Калі б сапраўды існаваў свет, падобны да Нарніі, і калі б справы ў ім (як у нашым свеце) пайшлі кепска, і калі б Хрыстос пажадаў прыйсці ў гэты свет і выратаваць яго (як Ён зрабіў у нашым), што б здарылася?» Гэтыя гісторыі — мой адказ. Нарнія — свет Гаваркіх Істотаў, і таму я падумаў, што там Ён стаў бы для іх Гаваркой Істотай, як Ён зрабіўся чалавекам тут. Я адлюстраваў Яго як ільва таму, што:

А) Леў лічыцца царом звяроў.
Б) У Бібліі Хрыста называюць “Ільвом Юды”.
В) Мне сніліся дзіўныя сны пра львоў, калі я пачаў пісаць кнігу.

Кожная з кніг раскрывае сваю частку:

“Пляменнік чараўніка” распавядае пра стварэнне свету і пра тое, як зло прыйшло ў Нарнію;
“Леў, Вядзьмарка і гардэроб” — пра ўкрыжаванне і ўваскрасенне;
“Прынц Каспіян” — пра ўзнаўленне сапраўднай веры пасля адступніцтва;
“Конь і яго хлопчык” — пра пакліканне і навяртанне паганца;
“Падарожжа «Заваёўніка світанку»” — духоўнае жыццё (асабліва ў Рыпічыпа);
“Срэбнае крэсла” — працяглая вайна з сіламі цемры;
“Апошняя бітва” — прыход Антыхрыста (Малпы), канец свету і Апошні Суд».

Клайв Стэйплз Льюіс у лісце да Ан, 5 сакавіка 1961 года.

 

ЗМЕСТ:

Раздзел 1. Не тыя дзверы

Раздзел 2. Дыгары і яго дзядзька

Раздзел 3. Лес Паміж Сусветамі 

Раздзел 4. Звон і малаток

Раздзел 5. Непапраўнае Слова

Раздзел 6. У дзядзькі Эндру пачынаюцца непрыемнасці 

Раздзел 7. Што здарылася ля ўваходных дзвярэй

Раздзел 8. Бітва каля ліхтара

Раздзел 9. Узнікненне Нарніі

Раздзел 10. Першы жарт ды іншыя рэчы

Раздзел 11. У Дыгары і яго дзядзькі непрыемнасці

Раздзел 12. Прыгоды Агрэста

Раздзел 13. Нечаканая сустрэча 

Раздзел 14. Пра тое, як пасадзілі дрэва

Раздзел 15. Канец гэтай гісторыі і пачатак усіх астатніх 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH