Літаратура

Льюіс К. С. Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб
zoom Павялічыць малюнак

Льюіс К. С. Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб

25,00 p.
Колькасьць: 

Сям’і Кiлмер прысвячаецца


Серыя «Добрая кніга» - Заснавальнікі Аляксей Шэін і Андрэй Кім 

C.S. Lewis The Lion, the Witch and the Wardrobe

К.С. Льюiс Леў, Вядзьмарка і гардэроб Ілюстрацыі П. Бэйнс 

Пераклад на беларускую мову Андрэя Кiма

 

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. 

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове. 

Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!

 

Гэта эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай з сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазней Льюіс напісаў адзін з твораў серыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі і Гардэробу», таму першым паводле храналогіі стаў раман «Пляменнік чараўніка».

Большая частка падзей твора адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а светам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая стварыла ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі чатыры англійскія дзіцяці жывуць у вялікім загарадным доме, ратуючыся ад бамбарзіроўкі Лондана ў Другой сусветнай вайне. Малодшая з дзяцей адкрывае праход у Нарнію праз гардэроб ў закінутым пакоі. У трэцяе яе наведванне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацвёра, пасля чаго падзеі развіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжыванне і за вызваленне краіны ад чараўніцтва.

Часопіс «Time» уключыў раман у свой спіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць англамоўныя творы 1923—2005 гадоў.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH