Літаратура

На галоўную
Летапісы і хронікі Беларусі
zoom Павялічыць малюнак

Летапісы і хронікі Беларусі

25,00 p.
Колькасьць: 

Сярэднявечча і раньнемадэрны час / Укладаньне Васіль Варонін. — 2-е выданьне. — Смаленк: Інбелкульт, 2013. — 902 с.

ISBN 978-5-9904531-5-9


Выданьне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сёньняшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе зьмест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забясьпечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках зьмешчаныя ўрыўкі зь Іпацьеўскага, Наўгародзкага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цьвярскога летапісаў і Рагоскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым сьвятле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжаньня.


Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.


(З прадмовы да выдання Васіля Вароніна)


Зьмешчаныя тутака хронікі і летапісы прысьвечаныя гісторыі Вялікага Княства Літоўскага наагул, а таксама асобных мясцовасьцяў Беларусі. Падзеям, што адбываліся ў Вялікім Княстве, прысьвечаныя дзьве найбольшыя хронікі (Хроніка літоўская і жамойцкая, Хроніка Быхаўца). У двух летапісах (Баркулабаўскі, Панцырнага і Аверкі) паведамляецца ў асноўным пра становішча ў асобных гарадах ці раёнах усходняй Беларусі. Так, летапіс Панцырнага і Аверкі тычыцца пераважна Віцебску, а Баркулабаўскі, дзе надаецца багата ўвагі Берасьцейскай царкоўнай уніі, кажа таксама і пра падзеі канца XVI — пачатку XVII ст. у Магілёве, Віцебску, Полацку і Баркулабаве. Храналягічна зьвесткі, зьмешчаныя ў летапісах і хроніках, ахопліваюць падзеі з часоў легендарных (пачатак нашай эры) і да 60-х гадоў XVIII ст. Найбольш позьнія зьвесткі дае летапіс Панцырнага і Аверкі.

(З прадмовы Міколы Ўлашчыка)

 

ЗЬМЕСТ:

ПРАДМОВА
Васіль Варонін
Мікола Ўлашчык

АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫЯ НАРАЦЫІ
Нікіфараўскі летапіс
Супраскі летапіс
Акадэмічны летапіс
Слуцкі летапіс
Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
Віленскі летапіс
Летапіс Красінскага
Альшэўскі летапіс
Румянцаўскі летапіс
Летапіс Археалягічнага таварыства
Летапіс Рачынскага
Еўраінаўскі летапіс
Валынскі кароткі летапіс
Бaркулабаўскі летапіс
Хроніка літоўская і жамойцкая

РЭГІЯНАЛЬНЫЯ НАРАЦЫІ
Летапіс Панцырнага і Авepкі
Магілёўская хроніка Т. Сурты і Ю. Трубніцкага

ФАЛЬСЫФІКАТ (?)
Хроніка Быхаўца

ДАДАТКІ
О плюндрованю руского панства от литвы и поражцѣ их
Урывак пра шлюб Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл
Радаслоўе князёў Адзінцэвічаў
Урыўкі з Смаленскіх твораў першай паловы ХVI стагодзьдзя
Урыўкі з Іпацьеўскага летапісу
Урыўкі з Наўгародзкага першага летапісу старэйшага і малодшага зводаў (Камісійны сьпіс)
Урыўкі з Пскоўскага першага летапісу (Ціханаўскі сьпіс)
Урывак з Пскоўскага другога летапісу (Сінадальны сьпіс)
Урыўкі з Пскоўскага трэцяга летапісу (Строеўскі сьпіс)
Урывак зь Цьвярскога летапісу
Урывак з Рагоскага летапісца

ПАКАЗЬНІКІ
Паказьнік імёнаў
Паказьнік геаграфічных назваў

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH