Літаратура

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая замова (частка другая)
zoom Павялічыць малюнак

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая замова (частка другая)

15,00 p.
Колькасьць: 

"Дзіцячая заМова. 2 частка" (132 старонак, 2015 г.) - працяг першага выдання. Кніга складаецца з маленькай прадмовы, 120 новых малюнкаў і паслямовы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна да першага выдання кнігі.

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў дзве незвычайныя кнігі  — якія цалкам намаляваныя і ня маюць ніводнай друкаванай літары.

 

Малюнкі, якія тлумачаць розніцу паміж «стулам» і «крэслам», «сабе» і «сябе» стылізаваныя пад дзіцячыя. Кніга мае кардонную вокладку і надрукавана на грубай паперы — выглядае як добры сувенір для тых, хто пачынае вучыць беларускую мову. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна.

 

СЛОВА ПРА «ДЗІЦЯЧУЮ ЗАМОВУ»

Праект «Дзіцячая заМова» ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы «цяпер» і «зараз», таму я вырашыў намаляваць для яе адмысловую схему.

Потым падумалася, што схема можа быць карысная і іншым людзям, таму я апублікаваў яе ў сваім блогу. Нехта папрасіў: а патлумач розніцу між «сабе» і «сябе», між «табе» і «цябе»? І тут я зразумеў, што схемаю ўжо не абысціся. Так з'явіліся чалавечкі.

Назва «Дзіцячая заМова» прыдумалася вельмі хутка. «Дзіцячая» – бо малюнкі простыя, як у дзяцей. А яшчэ і таму, што дзейныя асобы – дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Ну і ўрэшце таму, што малюнкі заклікаюць вучыць дзетак пазбягаць памылак у мове. «ЗаМова» – бо тут і «мова», і «за мову», і «замова» – як абярэг, і «замова» як просьба намаляваць нешта канкрэтнае. Вось усё гэтае доўгае тлумачэнне і ўвабралася ў два словы – «дзіцячая заМова». Малюначкі часам суб'ектыўныя.

Падабаецца мне нейкае слова – малюю, каб яно ўжывалася яшчэ шырэй. Хочацца паказаць нейкае канкрэтнае значэнне слова – і вось яно на малюнку. Дарэчы, усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі – таму ёю можна ўпэўнена карыстацца ў школе. Дабраславіў гэтую кніжку і бліскучы знаўца слова, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Простасць малюнкаў – не адмысловы стыль, а вяршыня мастацкіх здольнасцей аўтара. Але яно і добра, бо кожны з вас можа сабе падумаць: «Ха! Дык і я ж так магу, што там маляваць: кружочкі ды трохкутнікі!»

Чаму кніжачка зробеная ў форме нататніка на спружыне? Каб можна было лёгка выдзерці з яе аркуш з тым, што вы ўвесь час блытаеце, – і павесіць на сценку, каб запамінаць. Або адправіць поштаю сябру. Або прэзентаваць сяброўцы. Гэтая кніжачка нарадзілася інтэрактыўна – людзі пакідалі свае «заМовы» пад малюначкамі ці падказвалі іх аўтару асабіста. На гэтых малюначках «заМовы» не сканчаюцца, вось толькі цяпер аўтарам робіцца кожны з вас. І калі сябра спытаецца: «Слухай, а як мне запомніць гэтае слова?» – вы ўжо ведаеце, што рабіць!

Глеб Лабадзенка

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH