Літаратура

Кароткі нарыс беларускага пытаньня
zoom Павялічыць малюнак

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

10,00 p.
Колькасьць: 

Прадмова Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 396 с.

ISBN 978-985-6901-22-8

На досьвітку ХХ ст., калі беларуская ідэя, матэрыяльна ўвасобленая ў выглядзе кніжак Багушэвіча, вершаў Цёткі і нячастых нумароў “Нашай Нівы”, яшчэ толькі пачынала зьбіраць па вёсках і мястэчках пяці заходніх губэрняў агромністай імпэрыі сваіх першых прыхільнікаў, бадай што ніхто не глядзеў на беларусаў іначай, як толькі праз прызму этнаграфіі. Для царскіх чыноўнікаў, як і для расейскіх ды польскіх навукоўцаў, беларус быў ня больш чым абарыгенам пэўнай тэрыторыі — працавітым, часьцей за ўсё непісьменным, абсалютна абыякавым да сваёй калісьці слаўнай мінуўшчыны “мужыком”, які па меры ўсё больш шпаркага разьвіцьця капіталістычных адносінаў хутка мусіў непазьбежна растварыцца ў расейскім і польскім этнічным моры. Праз дваццаць гадоў сытуацыя была ўжо прынцыпова іншай. Беларусы, хоць і не дамагліся паўнавартаснай нацыянальнай дзяржаўнасьці, сталі, аднак, канкрэтнай палітычнай праблемай для тых краінаў, дзе яны змушаныя былі жыць пасьля ганебнага Рыскага міру 1921 г. Жылка трапна напісаў, што беларус “узышоў на мапу Эўропы”. Як аказалася, узышоў дзеля таго, каб больш зь яе не сыходзіць.

ЗЬМЕСТ:

Кароткая прадмова да "Кароткага нарысу беларускага пытаньня"

Частка I. Гістарычнае разьвіцьцё Беларусі


Разьдзел I
Тэрыторыя, якую займалі плямёны, ад якіх паходзяць беларусы. Характарыстыка плямёнаў. Пэрыяд княстваў. Літоўская заваёва. Вялікае Княства Літоўскае. Адукацыя на Беларусі ў XVI і XVII стагодзьдзях. Рэлігійныя і нацыянальныя адносіны. Падзелы Польшчы. Удзел Беларусі ў польскіх паўстаньнях. Усясьветная вайна. Нямецкая акупацыя. Заняцьцё Беларусі польскімі і бальшавіцкімі войскамі. Бальшавіцкая акупацыя. Рыская дамова і Сярэдняя Літва

Разьдзел II
Польскія і расейскія ўплывы, пад якімі разьвівалася Беларусь

Разьдзел III
Этнаграфічныя межы беларускага абшару

Разьдзел IV
Нацыянальныя адносіны ў Беларусі

Разьдзел V
Беларуская мова і яе помнікі

Частка II. Разьвіцьцё беларускага руху ад яго пачатку да нямецкай акупацыі падчас усясьветнай вайны


Разьдзел VI
Аснова беларускага руху. Першая палітычная праява – "Мужыцкая праўда". Русыфікацыя Беларусі і рэпрэсіі пасьля задушэньня паўстаньня 1863 г. Беларускія арганізацыі: "Загляне сонца..." і яе наступныя пераўтварэньні; Беларуская рэвалюцыйная партыя ў Менску; Беларуская Рэвалюцыйная Грамада; Беларуская Сацыялістычная Грамада. Краёвыя камітэты. Зьезды. Разьвіцьцё беларускага руху падчас расейска-японскай вайны. Газэты "Наша Доля" і "Наша Ніва"

Разьдзел VII
Пазыцыя палякаў адносна разьвіцьця беларускай справы. Арганізацыя Рамана Скірмунта. Пэрыяд 1906 – 1915 гг. Беларускае школьніцтва падчас усясьветнай вайны. Нямецкія мерапрыемствы. Вільня і Менск як два цэнтры беларускага руху

Частка III. Разьвіцьцё беларускага руху падчас Усясьветнай вайны


Разьвіцьцё беларускага руху на Віленшчыне


Разьдзел VIII
Антон Луцкевіч. Нямецкая палітыка адносна акупаванага краю. Адносіны з палякамі, беларусамі і літоўцамі. "Гоман". Беларуская дэклярацыя да акупацыйных уладаў. Стварэньне літоўскай Тарыбы. Адозва ад 11.XII.1917 г.

Разьвіцьцё беларускага руху на Меншчыне


Разьдзел IX
Расейская рэвалюцыя. Арганізацыя беларускага войска. Беларускі нацыянальны камітэт у Менску. Раман Скірмунт. Зьезды. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў. Цэнтральная беларуская вайсковая рада. Вялікая беларуская рада

Разьдзел X
I Усебеларускі зьезд у Менску. Разгон зьезду бальшавікамі. Выканаўчы зьезд Рады I Усебеларускага зьезду. Ухвала зьезду. Роспуск Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Недапушчэньне беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў працы мірнай канфэрэнцыі ў Берасьці

Разьдзел XI
Заняцьце Менску палякамі ноччу з 18 на 19 лютага 1918 г. Кампанія Выканаўчага камітэту Рады I Усебеларускага зьезду. Народны сакратарыят. Першы ўнівэрсал ад 21.II.1918 г. Адносіны на Беларусі падчас нямецкай акупацыі

Разьдзел XII
Дзейнасьць Выканаўчага камітэту Рады I Усебеларускага зьезду падчас нямецкай акупацыі. Уступленьне земстваў у камітэт. II Устаўная грамата Выканаўчага камітэту ад 9 сакавіка 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Разьдзел XIII
Усталяваньне кантакту зь Вільняй. Ухвала аб незалежнасьці Беларусі і III Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Раскол у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Раскол у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе. Стварэньне партыяў: беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (эсэраў), беларускіх сацыялістаў-фэдэралістаў, незалежных сацыялістаў і Беларускай камуністычнай партыі. Беларускае нацыянальнае прадстаўніцтва ў Менску. Перамовы ў справе ўзмацненьня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада народных міністраў. Урад А. Луцкевіча. Эсэраўскія камітэты. Настроі беларускага насельніцтва

Разьдзел XIV
Адступленьне немцаў зь Беларусі. IV Устаўная грамата (Рады Беларускіх Народных міністраў) ад 29.ХІ. 1918 г. Уцёкі Рады міністраў у Вільню, Горадню і Прагу Чэскую. V Устаўная грамата ад 8.XII.1918 г.

Разьдзел XV
Заняцьце Менску бальшавікамі. Пазыцыя беларускіх эсэраў. Абвяшчэньне Савецкай Беларусь Урад Жылуновіча. Далейшае прасоўваньне савецкай арміі на захад. Арганізацыя камуністычнага ладу на Беларусі. Маніфэст ад 2.I.1919 г. Аб'яднаньне Беларускай і Літоўскай рэспублік. Савецкая зямельная рэформа

Разьдзел XVI
Заняцьце Вільні і Менску польскімі войскамі. Адозва Галоўнакамандуючага польскага войска. Надзеі і настроі беларусаў. Галасы беларускай прэсы. Прывітаньне Начальніка Пілсудзкага ў Менску. Зьмена настрояў сярод беларусаў. Кіраваньне генэральнага камісара. Падаўленьне беларускага руху польскімі ўладамі. Асьветная палітыка на Белай Русі

Разьдзел XVII
Пазыцыя беларускіх эсэраў. Канфэрэнцыя ў Смаленску ў 1919 г. і эсэраўска-бальшавіцкае пагадненьне. Стаўленьне эсэраў да іншых арганізацыяў. Апанаваньне Беларускай вайсковай камісіі

Разьдзел XVIII
Скліканьне і раскол у Радзе Рэспублікі. Стварэньне ўраду Ластоўскага і антыпольскай Рады, а таксама Найвышэйшай Рады. Арышт Ластоўскага. Выезд яго пасьля вызваленьня ў Рыгу і Коўна. Адступленьне польскага войска

Разьдзел XIX
Палянафільскія беларускія арганізацыі. "Зялёны Дуб". Беларускі палітычны камітэт. Генэрал Ст. Булак-Балаховіч. Слуцкае паўстаньне. "Краёвая сувязь". Беларускія беспартыйныя актывісты (ББА)

Разьдзел XX
Літоўска-савецкая дамова ад 19.VII.1920 г. Сярэдняя Літва 9.Х.1920 г. Праекты Гіманса. Спроба паразуменьня ўраду Ластоўскага з Польшчай падчас Рыскай канфэрэнцыі

Частка IV. Разьвіцьцё беларускага руху падчас і пасьля заключэньня рыскага міру


Беларускія справы ў Сярэдняй Літве


Разьдзел XXI
Перанос у Вільню цэнтру беларускага руху. Усталяваньне кантактаў з Коўнам. Беларуска-літоўскае пагадненьне ад 11.XI.1920 г. Усебеларускі зьезд у Вільні ў студзені 1921 г.

Разьдзел XXII
Плыні, якія існавалі сярод беларускіх палітыкаў. Генэрал Балаховіч. Арганізацыі: Беларускі нацыянальны камітэт. Мэмарандум у Лігу нацыяў. Найвышэйшая Беларуская Рада і Беларускі дзяржаўны камітэт. Беларускія камуністы, эсэраўскі "Абласны камітэт", "Сувязь" Алексюка

Разьдзел XXIII

Справа выбараў у Віленскі сойм. Агітацыя і антывыбарчыя пастановы беларускіх групаў. Пастанова групы Алексюка за выбары ў Віленскі сойм. Пастановы Віленскага і Варшаўскага соймаў

Разьдзел XXIV
Сьвяткаваньне гадавіны 25 сакавіка 1922 г. у Вільні. Віленскія ўрачыстасьці, зьвязаныя з прыняцьцём улады польскім урадам. Кампанія Беларускага нацыянальнага камітэту ў сувязі з далучэньнем Віленшчыны да Польшчы

Разьдзел XXV
I Беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя ў Празе Чэскай 26 – 30.ІХ. 1921 г. і яе пастановы

Разьдзел XXVI
Адносіны беларускіх палітыкаў з замежжам: з Бэрлінам, Венай, Парыжам, Лёнданам. Польска-літоўская канфэрэнцыя ў Брусэлі

Беларускія справы ў Ковенскай Літве


Разьдзел XXVII
Беларускае міністэрства. Адносіны зь літоўскім урадам. Вяртаньне канфіскаваных немцамі беларускіх грошай. Літоўска-савецкая агітацыя. Праекты беларуска-літоўскай фэдэрацыі. Стаўленьне беларускіх дзеячоў да Ластоўскага

Савецкая Беларусь


Разьдзел XXVIII
Беларуская кампанія да 1920 г. Дэкрэт аб незалежнасьці Беларусі 16.VIII.1920 г. Зьезд Камуністычнай партыі Беларусі 23.XI.1920 г. Савет народных камісараў Беларусі. Сэсія Цэнтральнага выканаўчага камітэту 4.II.1921 г., справы беларускай мовы і школьніцтва. Інстытут беларускай культуры. Беларуская прэса

Беларускія справы ў Польшчы ў 1922 – 1927 гг.


Разьдзел XXIX
Сойм 1922 г. і беларуская кампанія

Разьдзел XXX
Арганізацыя і дзейнасьць дывэрсійна-паўстанцкіх групаў: а) партыі беларускіх эсэраў, б) Саюзу сялянскай самаабароны

Разьдзел XXXI
Узмацненьне беларускай кампаніі. Вільнацбелкам як галоўная беларуская арганізацыя. Беластоцкі працэс. Справа польска-літоўскіх межаў

Савецкая Беларусь і беларуская эміграцыя


Разьдзел XXXII
Менская дамова 17.III.1923 г. Канфэрэнцыя ў Празе Чэскай у чэрвені 1923 г. Павелічэньне тэрыторыі Савецкай Беларусі ў лютым 1924 г. Акт аб'яднаньня беларускіх эсэраў з камуністамі

Разьдзел ХХХІІІ
Дывэрсія

Беларускія арганізацыі з 1924 да 1927 гг.


Разьдзел XXXIV
Беларускі рэвалюцыйны камітэт. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Уплывы Камуністычнай партыі Польшчы і пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэту Беларускай камуністычнай партыі (ЦБК БКП)

Разьдзел XXXV
Сялянска-работніцкі блёк, Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ), Беларускі нацыянальны камітэт у Варшаве, ВБНКам, Беларускі нацыянальны камітэт у Коўне

Разьдзел XXXVI
Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт (Вільнацбелкам, ВБНКам)

Разьдзел XXXVII
Беларускі сялянскі саюз (БСС)

Разьдзел XXXVIII
Аб'яднаньне беларусаў-каталікоў. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Ліга абароны правоў беларусаў-каталікоў. Сэктанцтва

Разьдзел XXXIX
Часовая беларуская рада (ЧБР) і Цэнтральны камітэт па беларускіх справах

Разьдзел XL
Праская група беларускіх эсэраў

Польская Беларусь


Разьдзел XLI
Ліквідацыя Беларускай сялянска-работніцкай грамады

Замест пасьляслоўя.
Кароткі нарыс гісторыі ўзаемаадносін беларускага нацыянальнага руху і II аддзелу Галоўнага камандаваньня (Генэральнага штабу) Войска Польскага ў 1918 – 1922 гг.

Іменны паказальнік

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH