Літаратура

Караткевiч Уладзімір. Зброя
zoom Павялічыць малюнак

Караткевiч Уладзімір. Зброя

10,00 p.
Колькасьць: 

Серыя «Мая беларуская кніга» аб'яднала папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. Кнігі на беларускай мове стануць выдатным падарункам не толькі для школьнікаў, але і для аматараў беларускамоўных твораў.

У 51 томе серыі выдавецтва разам з аўтарытэтнымі пісьменнікамі і філолагамі сабрала раманы і аповесці, паэмы і вершы беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама народныя паданні і казкі.

Чытаць родную літаратуру цяпер проста: каб набыць выданні ў мягкім пераплёце, не трэба шмат грошай. Збірайце ўсю серыю, чытайце класікаў роднага слова!

 

ISBN: 978-985-15-2923-6

Год выдання: 2016

Фармат: 75х100/32

Аб'ём, старонак: 160

Тып вокладкі: мяккі пераплёт

 

Гістарычная аповесць "Зброя" тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік  расказаў пра "золатагаловую" і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай "Масква і масквічы".

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH