Літаратура

Караткевiч Уладзімір. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi Евангелле ад Iуды
zoom Павялічыць малюнак

Караткевiч Уладзімір. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi Евангелле ад Iуды

10,00 p.
Колькасьць: 

Серыя «Мая беларуская кніга» аб'яднала папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. Кнігі на беларускай мове стануць выдатным падарункам не толькі для школьнікаў, але і для аматараў беларускамоўных твораў.

У 51 томе серыі выдавецтва разам з аўтарытэтнымі пісьменнікамі і філолагамі сабрала раманы і аповесці, паэмы і вершы беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама народныя паданні і казкі.

Чытаць родную літаратуру цяпер проста: каб набыць выданні ў мягкім пераплёце, не трэба шмат грошай. Збірайце ўсю серыю, чытайце класікаў роднага слова!

 

ISBN: 978-985-15-2957-1

Год выдання: 2016

Фармат: 75х100/32

Аб'ём, старонак: 688

Тып вокладкі: мяккі пераплёт

 

Адзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з’яўленне ілжэхрыста ў Гародні — і з яго, бы з насення, вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццём бадзяжнага актора і махляра, а потым — народнага заступніка, змагара, філосафа. Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся  пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH