Літаратура

На галоўную
Горват Андрэй. Прэм'ера
zoom Павялічыць малюнак

Горват Андрэй. Прэм'ера

20,00 p.
Колькасьць: 

У «Прэм’еры» аўтар ужо не Андрусік, а Андрэй. А дзённікавыя запісы ператварыліся ў дзённікавую аповесць. Толькі гэта стыль таго самага Горвата — меланхалічны, дасціпны, займальны.

У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: «Je vis. Я жыву».

Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ер» прысвечана пастаноўцы спектакля ў Купалаўскім тэатры і падарожжу па Еўропе.

«Прэм’ера» з’яўляецца паўнавартасным працягам «Радзіва Прудок»: героі, сюжэтныя лініі, алюзіі на першую кнігу − аснова і фундамент для другой. Гэта ўжо не фэйсбучныя запісы з умоўным інтэрактывам з чытачамі, але дзённікавая ўрывістасць, стракатасць і (як вынік ці прычына?) спавядальнасць захаваліся. Самае цікавае з таго, чым «Прэм’ера» адрозніваецца ад «Радзіва», − з’яўляецца шэраг канфліктаў і нават сюжэт.

Кніга аздобленая каляровымі ілюстрацыямі Святланы Рыжыкавай, якія выдатна дапаўняюць тэкст.

 

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік... Аўтар гэтай кнігі — чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH