Літаратура

Гарбузік. Цуды свету
zoom Павялічыць малюнак

Гарбузік. Цуды свету

10,00 p.
Колькасьць: 

Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 30 с.: іл.

ISBN 978-985-7144-23-5.

Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.


Вітаю, сябра!

Рады зноў з табою сустрэцца!

Ці ведаеш ты, што жывеш у незвычайным свеце, поўным цудаў? Побач з намі знаходзяцца дзівосныя творы прыроды — і дасканалыя дасягненні людской культуры!

Егіпецкія піраміды, вадаспад Вікторыя, Вялікі кітайскі мур, балоты Беларусі, рымскі Калізей, Вялікі бар’ерны рыф… Стагоддзямі людзі складалі свае спісы цудаў свету, апавядалі пра іх легенды, марылі іх пабачыць. Дык хадзем разам у захапляльнае падарожжа!


ЗМЕСТ

Апавядаем: Цуды ад сяброў Гарбузіка
Энцыклапедыя: Цуды свету
Цікавосткі: Старажытныя спісы
Думаем: Шпачыныя вершы
Майструем: Веснавы жаваронак
Чытаем: Мяне завуць Лахнэска
Тэст: Хто ты ў беларускай міфалогіі?
Чытаем: Навошта створана балота?
Гуляем: Шукаем страчаны цуд!
Чытаем: Бязглуздая кніга
Прыдумляем: Лімерык: напішы сам
Даследуем: Чаму не тое іголка
Чытаем: штосьці ад сонца
Спяваем: Застольнае песня гномаў
Думаем: Загадкавая крыжаванка
Коміксы: Трыццаць шэсць і сем
Чытаем: Жахлівыя вершы

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH