Літаратура

Чарняўскі Міхась. Дзесяць бітваў
zoom Павялічыць малюнак

Чарняўскі Міхась. Дзесяць бітваў

10,00 p.
Колькасьць: 

Вільня: Наша Будучыня, 2004. – 64 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 9986-9229-9-3

ЗМЕСТ

Уступ
Бітва за Варажскае мора
Бітва на Сініх Водах
Бітва пад Грунвальдам
Бітва пад Клецкам
Бітва пад Воршай
Бітва на ?ван-полі
Бітва за Полацак
Бітва пад Кірхгольмам
Бітва пад Хацінам
Бітва пад Палонкай

УСТУП

Наш блакітна-зялёны край ляжыць на еўрапейскім раздарожжы. Гэтак было заўсёды – ад пачатку вякоў. Ад таго часу, як дванаццаць тысячагоддзяў назад узгор'і і раўніны Беларусі засялілі першыя людзі. Гэта былі плямёны паляўнічых на паўночных аленяў. Тады яшчэ было холадна – толькі канчалася ледавіковая эпоха.

Наш край знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, у верхніх цячэннях і пры вытоках вялікіх рэк – Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі. Таму ён быў і застаецца нібы калідорам між Еўропай Усходняй і Заходняй, між Прыбалтыкай і Прычарнамор'ем.

Пакарыстацца гэтым "калідорам" заўсёды было шмат ахвотнікаў. Мала хто з іх прасіў дазволу, большасць ішла са зброяй у руках. А дужэйшыя імкнуліся запанаваць тут назусім, выцесніўшы гаспадароў у палескія балоты. Але нярэдка і нашым продкам рабілася цесна ў сваіх абшарах. ? яны, адгукаючыся на покліч крыві, ішлі на край зямлі. ?шлі на ўсе чатыры бакі свету – да заснежаных гор і салёных марскіх узбярэжжаў, пакідаючы за сабою пыл і попел. ? калі на шырокім полі, каб развязаць спрэчкі, сыходзілася мноства ўзброеных ваяроў, тады пачыналіся бітвы. Найбуйнейшыя з іх часта вырашалі лёс плямёнаў і цэлых народаў, мянялі далейшую хаду гісторыі.

На долю нашых продкаў выпала шмат бітваў, і большасць іх была пераможнай. Бо іначай мы не ацалелі б на гэтай зямлі, якую сёння завём – Беларусь.

Пра бітвы ў перадпісьмовы перыяд нашай гісторыі, у першабытныя часы, мы можам толькі здагадвацца. Па пластах вуголля на гарадзішчах, па дзюбах стрэлаў сярод людскіх шкілетаў... 3 таго ж, што занатавана пазней у старадаўніх летапісах, архіўных дакументах, сведчаннях тагачаснікаў, мы выбралі дзесяць бітваў. Тых бітваў, у якіх нашыя прадзеды праявілі асаблівы гарт духу і моц зброі, выстаялі і перамаглі.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH