Эсэ, апавяданні, дзённікі. – Гародня-Wroc?aw, 20012. – 446 c. : іл. – (Гарадзенская бібліятэка).
ISBN 978-83-61617-73-0
Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні - гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці "Сотнікаў", а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці "Апошні баец", які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце "Чырвоная змена" скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці В. Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы і запісі з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў "голымі ідэямі" і якія даюць пэўнае ўяўленне пра "творчую кухню" Быкава ў гарадзенскі перыяд і пра тую велізарную працу, якая папярэднічала таму, што пасля крытыка назвала "быкаўскай аповесцю".
Выданне грунтуецца выключна на матарыялах, якія захоўваюцца ў гарадзенскім архіве пісьменніка ў яго малодшага сына В. В. Быкава. На іх падставе можна не толькі дадаць нешта новае да пачатку літаратурнага шляху Васіля Быкава, але і прасачыць яго творчую эвалюцыю ў перыяд з другой паловы 1950-х і да пачатку 1970 г.г. У гэтым архіве - перадгісторыя і самы пачатак вялікай Быкаўскай эпапеі.