Літаратура

Брыль Янка. Нiжнiя Байдуны
zoom Павялічыць малюнак

Брыль Янка. Нiжнiя Байдуны

10,00 p.
Колькасьць: 

Серыя «Мая беларуская кніга» аб'яднала папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. Кнігі на беларускай мове стануць выдатным падарункам не толькі для школьнікаў, але і для аматараў беларускамоўных твораў.

У 51 томе серыі выдавецтва разам з аўтарытэтнымі пісьменнікамі і філолагамі сабрала раманы і аповесці, паэмы і вершы беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама народныя паданні і казкі.

Чытаць родную літаратуру цяпер проста: каб набыць выданні ў мягкім пераплёце, не трэба шмат грошай. Збірайце ўсю серыю, чытайце класікаў роднага слова!

 

ISBN: 978-985-15-2807-9

Год выдання: 2015

Фармат: 75х100/32

Аб'ём, старонак: 464

Тып вокладкі: мяккі пераплёт

 

Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль — унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам. Адкрыты ўсяму свету, ён не ўяўляў сябе па-за Беларуссю, асобна ад сваіх землякоў, якіх ён шчыра і сардэчна любіў. Назіральнасць, тонкае пачуццё гумару, энцыклапедычная дасведчанасць — усё гэта ў творчасці Янкі Брыля складае непаўторную гармонію.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH