Літаратура

Блог Усяслава Чарадзея
zoom Павялічыць малюнак

Блог Усяслава Чарадзея

10,00 p.
Колькасьць: 

Мінск: Логвінаў, 2013. — 256 с.

ISBN 978-985-562-016-8

Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам.

ЖЖ-дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае неймаверныя падарожжы ў часе.

Блог Усяслава Чарадзея ініцыяваны культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

 

ЗМЕСТ:

Пост №1. Пра тое, што часам двухабічнасць≠двудушнасць
Пост №2. Пра несправядлівасць
Пост №3. Пра каханне
Пост №4. Пра ерусалімскія грыўні і паход на Святую Зямлю
Пост №5. Пра кіеўскі пасад і нерэальныя патрабаванні
Пост №6. Пра дэманстрацыю вегетарыянцаў і драпежных вавёрак
Пост №7. Пра фенаменальны слых і цвікі на троне
Пост №8. Пра агульнаславянскія карані
Пост №9. Пра сярэднявечную паліткарэктнасць
Пост №10. Пра прарочы сон Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
Пост №11. Пра аўтарскія правы на Сафійскі сабор
Пост №12. Пра заснаванне Вільні
Пост ужо не 12, але яшчэ не 14. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з Гарві Лі Освальдам
Пост №14. Пра Чорны Каптурок
Пост №15. Пра сустрэчу з Кірылам і Мяфодзіем
Пост №16, у якім Усяслаў Чарадзей суцяшае Пятра Машэрава
Пост №17. Пра тое, што часам чарніла≠атрамант
Пост №18, у якім Усяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам Не і тлумачыць яму полацкую палітыку
Пост №19, у якім Усяслаў Чарадзей працягвае сустракацца з Містэрам Не і наносіць удар у адказ
Пост №20, у якія Усяслаў Чарадзей робіць намаганні прадухіліць развал СССР і даведваецца пра ваўчыныя законы гісторыі
Пост №24, у якім Чарадзея наведвае Жыгімонт Аўгуст
Пост №25. Пан Адам, ці апошні наезд на Міцкевіча
Пост №26. Пра пазітыўны імідж нашай краіны
Пост №28. Тадэвуш Касцюшка супраць ашмянскіх цётак
Пост №29. Пра канец свету ў 2012 годзе
Пост №30. Шчаслівага Новага апакаліпсіса
Пост №31, у якім, дзякуй Богу, нічога апакаліптычнага не адбудзецца
Пост №32, у якім да следства падключаецца паэт Баян
Пост №33, у якім, хутчэй за ўсё, усё і вырашыцца
Пост №34, у якім стопудова ўсё вырашыцца
Пост №35, у якім аўтар блога клянецца мамай і татам, што ўсё канчаткова вырашыцца
Пост без нумара, у якім слова гвалтам бярэ князёўна Рагнеда
Пост без нумара-2, у якім слова па-ранейшаму гвалтам утрымлівае князёўна Рагнеда

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH