Літаратура

Бандарэнка Зінаіда. Мой шлях да Беларусі
zoom Павялічыць малюнак

Бандарэнка Зінаіда. Мой шлях да Беларусі

50,00 p.
Колькасьць: 

 

Ёсць імёны, якія самі па сабе гісторыя. Адно з такіх імёнаў — Зінаіда Бандарэнка. З Зінаідай Бандарэнка звязана нараджэнне нашага нацыянальнага тэлебачання.

Дзясяткі гадоў з дня ў дзень мы бачылі на экранах сваіх тэлевізараў гэтую прыгожую жанчыну, навіны «гаварылі» яе голасам. У гэтай кнізе яна сама расказвае пра сябе і пра савецкі, ужо міфалагізаваны, час. Яна — бясцэнны сведка, а сведка — гэта той чалавек, якому мы, знявераныя ў савецкіх ідэях, а таксама ў постсавецкім часе, яшчэ давяраем, бо мы па-ранейшаму несвабодныя. Свабода, як жар-птушка, заўсёды вабіць нас і вырываецца з рук. Аўтар гэтай кнігі разважае пра сябе і пра тое, чаму пакуты нашага народа не канвертуюцца ў свабоду, а занявольваюць нас. Мы прывыклі казаць пра свае пакуты, а свабоды баімся.

Такія кнігі вучаць нас свабодзе. Адгарніце першую старонку — і пачынайце думаць...

 

Святлана Алексіевіч

 

 

Зiнаіда Аляксандраўна Бандарэнка 

 

Нарадзiлася 25 красавіка 1939 года ў Мінску. 

У першыя дні вайны трапіла на Гомельшчыну. 

У 1956 годзе скончыла сярэднюю школу, дзе хадзіла ў драматычны гурток. 

Пасля школы вучылася ў медвучэльні і займалася ў тэатральнай студыi. Прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне. 

3 1959 года дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання  

З 1962 па 1998 год працавала на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання  

У 1968 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт 

З 1982 года мастацкі кіраўнік групы дыктараў 

У 1985 годзе атрымала ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі 

У 1998 годзе па прычыне нязгоды з моўным курсам новага прэзідэнта звольнілася з працы 

Працавала вядучай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі 

Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР i за мяжой 

Творчую дзейнасць З. А. Бандарэнка вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар.

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH