Літаратура

На галоўную
Арлоў Уладзімір, Татарнікаў Павел. Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 1
zoom Павялічыць малюнак

Арлоў Уладзімір, Татарнікаў Павел. Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 1

60,00 p.
Колькасьць: 

Маляўнічая гісторыя. У 2 частках. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі / Мастак Павел Татарнікаў. — Мінск : Тэхналогія, 2016. — 223 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-274-0.


Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

 

ЗМЕСТ:

Прадмова
Карані нашага роду
Рагвалод і Рагнеда
Пяро Ізяслава, меч Брачыслава
Час Чарадзея
Еўфрасіння Полацкая
Смаленскае княства
Тураўская зямля
Хто такі кароль Вальдэмар?
Вялікае Княства Літоўскае
Давыд Гарадзенскі
Куды імчыць Пагоня
Вітаўт і харугвы Грунвальда
Рыцары Вялікага Княства
Беларуская Біблія
Вянок князю Міхайлу
Слаўся, пан Астрожскі!
Песня пра зубра
Інфлянцкая вайна
Канцлер Леў Сапега
Берасцейская вунія
Гутман Ян Кароль Хадкевіч
Вялікае мастацтва артылерыі
Крывавы патоп
У Магілёве і пад Кушлікамі
Асветнік Сімяон
Кніжнік Галляш Капіевіч
Цар Пётр у Беларусі
Радзівілы — ваяры і палітыкі
Радзівілы — творцы і мецэнаты
У кіпцюрах расейскага арла
“Пойдзем, брацце, да Касцюшкі!”

 

ПРАДМОВА:

Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.

Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя старажытнабеларускія княствы — Смаленскае і Тураўскае, а затым — у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.

Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.

Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны. Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча.

Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты — не плён фантазіі мастака. Каб зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.

Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі.

Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH