Літаратура

Адамовiч Алесь. Венера, або Як я быў прыгоннiкам
zoom Павялічыць малюнак

Адамовiч Алесь. Венера, або Як я быў прыгоннiкам

10,00 p.
Колькасьць: 

Серыя «Мая беларуская кніга» аб'яднала папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. Кнігі на беларускай мове стануць выдатным падарункам не толькі для школьнікаў, але і для аматараў беларускамоўных твораў.

У 51 томе серыі выдавецтва разам з аўтарытэтнымі пісьменнікамі і філолагамі сабрала раманы і аповесці, паэмы і вершы беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама народныя паданні і казкі.

Чытаць родную літаратуру цяпер проста: каб набыць выданні ў мягкім пераплёце, не трэба шмат грошай. Збірайце ўсю серыю, чытайце класікаў роднага слова!

 

ISBN: 978-985-15-2297-8

Год выдання: 2015

Фармат: 75х100/32

Аб'ём, старонак: 240

Тып вокладкі: мяккі пераплёт

 

У аповесці Алеся Адамовіча «Венера, або Як я быў прыгоннікам» шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс «разліку з мінулым».

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH