Літаратура

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры.
10,00 p.
Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920—1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў.
10,00 p.
Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы.
10,00 p.
Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман. Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла.
10,00 p.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка лічыцца буйным «ваенным» раманістам. Тым цікавей звярнуцца да яго лаканічных «побытавых» аповесцяў. Тры аповесці — «дзіцячая» «Вайна каля Цітавай копанкі», лірычныя «Інтэрнат на Нямізе» і «Развітанне ў Кавальцах» — фіксуюць унутраную біяграфію часу, пераменлівы малюнак жыцця трох перыядаў: перадваеннага, пасляваеннага і амаль сучаснага. Тое ж датычыць і апавяданняў: рамантыка «Сямнаццатай вясны» зменіцца песімізмам «Старавіленскага тракту». Усе творы зборніка цікавыя праекцыяй на сённяшняга чалавека і грамадства, якія ў значнай ступені — працяг і вынік учарашняга.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH