Літаратура

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля» — першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам.
10,00 p.
У адным з самых беларусацэнтрычных твораў — гістарычнай аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784"— расказваецца пра паездку на сейм у Гародню апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага, нашага земляка Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
10,00 p.
Майсей Кульбак — сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары.
10,00 p.
Янка Купала — першы народны паэт Беларусі, адзін з тых, хто праз сваё паэтычнае слова адкрыў сутнасць беларускай душы ўсяму свету. Яшчэ пры жыцці яго называлі і беларускім Пушкіным, і беларускім Шаўчэнкам, і новым Міцкевічам. Аднак для беларусаў Купала непараўнальны ва ўсіх сваіх іпастасях.
10,00 p.
Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH