Літаратура

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
Васіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» і «Пакахай мяне, салдацік», у якіх закранаецца тэма вайны.
10,00 p.
Удалечы ад Радзімы былі напісаныя многія быкаўскія шэдэўры кароткай прозы — апавяданні, прысвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну 1920 года, трагічным падзеям Другой сусветнай вайны, сталінскім рэпрэсіям. У гэтым жа шэрагу прыпавесці і літаратурныя казкі, у якіх Быкаў сягае вышынь у асэнсаванні адвечных ісцін, б’е ў звон, каб вывесці суайчыннікаў з сацыяльнага здранцвення.
10,00 p.
Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, заданне падаецца ім лёгкай прагулянкай. Каб жа ведаў быкаўскі герой, якім пеклам абернецца для яго гэты шлях, напрыканцы якога ён зразумее старажытнае прароцтва "Жывыя пазайздросцяць мёртвым"!
10,00 p.
Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захавацьць жыццё вычарпаныя да канца і прадухіліць смерць немагчыма? Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытанні ў сваіх творах, якія ўвайшлі ў кнігу.
10,00 p.
Часам у творах Змітрака Бядулі праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. За савецкім часам Бядуля напісаў гістарычную аповесць-казку «Салавей», у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму. Літаратурная казка «Сярэбраная табакерка» — адзін з першых беларускіх твораў у жанры фэнтэзі.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH