Літаратура

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор «У капцюрох ГПУ», упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.
10,00 p.
У кнiгу ўвайшлi найбольш значныя творы беларускага класiка Максiма Багдановiча, якi пры жыццi марыў пра зборнiкi паэзii «Пярсцёнак» ды «Шыпшына». Гэтае выданне ў пэўнай ступенi выконвае яго запавет.
10,00 p.
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.
10,00 p.
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў — кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
10,00 p.
Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль — унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH