Кацярына Ваданосава

На галоўную
Кацярына Ваданосава. Стрэчанне
zoom Павялічыць малюнак

Кацярына Ваданосава. Стрэчанне

20,00 p.
Колькасьць: 

Кацярына Ваданосава - спявачка, паэтка. Нарадзілася ў 1986 году ў Менску. Выступала з гуртом Alta mente (да 2015), пасьля заснавала сольны музычны праект. Увосень 2016 году прэзентавала дэбютны альбом "Мітатворчасьць". Лаўрэатка фестываляў «Культурная эвалюцыя» (Бабруйск, 2009), «Бардаўская восень» (Бельск Падляскі, 2009), «OPPA» (Варшава, 2009) ды іншых. Арганізатарка фэстывалю аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі».

Стрэчанне (ці Грамніцы) — падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты пераход ад холаду да цяпла, ад язычніцкай жорсткасці да светлай узнёсласці, ад казак да рэальнасці, ад мінулага да сучаснасці.
 
Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra — унікальны для Беларусі калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на «залаты век» рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок».
 
«Стрэчанне» — гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта вынік карпатлівай двухгадовай працы. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэтая музыка кранае любога, хто чуе яе.

Трэк-ліст:

  1. Ведзьма
  2. Дом 
  3. Снежная каралева 
  4. Палесціна
  5. Край 
  6. Вясна 
  7. Змяіны цар 
  8. Белы сад
  9. Ногі
  10. Анёл
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH