Іншае

На галоўную
"Прастол Вялікага княства Літоўскага"
zoom Павялічыць малюнак

"Прастол Вялікага княства Літоўскага"

65,00 p.
Колькасьць: 

 

 

Настольная гульня «Прастол ВКЛ» прызначана не толькі для радасці і забавы  – яна дае магчымасць асвяжаць і набываць новыя гістарычныя веды пра родны край.

Гэта сучасная настольная гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці. Для гульні спатрэбіцца хаця бы адзін смартфон: вы будзеце змагацца, адказваючы на пытанні ў спецыяльным android-дадатку на тэлефоне ці планшэце.

У камплект гульні ўваходзіць гульнёвае поле, 4 карты князёў, наборы токенаў (фішак), калода гульнявых картак (карткі са штрых-кодамі, з дзеяннямі, з падлікамі балаў), інструкцыя да гульні.

Падчас гульні вы можаце стаць адным з вялікіх літоўскіх князёў Міндоўгам, Гедымінам, Ягайлам ці Вітаўтам. Усе гэтыя славутыя князі ўнеслі вялікі ўнёсак у развіццё Вялікага Княства Літоўскага. Карты князёў маюць іх выявы і кароткую біяграфію. На гульнявое поле нанесена мапа ВКЛ з адзначанымі тэрытарыяльнымі часткамі. Такім чынам, кожны кампанент гульні накіраваны на адукацыйны працэс.

Варта адназначыць, што гульня выраблена з якасных і экалагічных матэрыялаў. Аўтары настолкі імкнуліся да стварэння сапраўды якаснай рэчы, хочуць, каб нават ад таго, што скрыначка з гульнёй стаіць на палічцы, людзі ўжо адчувалі эстэтычнае задавальненне і асалоду.

Пра ход гульні:

  • Вы прымерыце на сябе ролі славутых вялікіх князёў;
  • На карце ВКЛ размешчаны 14 земляў – вам патрэбна кантраляваць як мага больш;
  • Захоплівайце землі супернікаў і бараніце права на ўладу на сваіх землях;
  • Удалая стратэгія і размеркаванне рэсурсаў дапамогуць абыйсці супернікаў;
  • Змагайцеся, адказваючы на пытанні – будзе прапанавана да 4 варыянтаў адказу;
  • Гульня будзе карысна дзецям і дарослым любога ўзросту;
  • Ад 2 да 4 гульцоў адначасова;
  • Для таго, каб гуляць, дастаткова мець адзін android-смартфон на ўсіх.

Гульня дае веды і падахвочвае жаданне гэтыя веды атрымліваць. Не абавязкова валодаць вялікімі гістарычнымі ведамі – згуляўшы літаральна пару разоў, вы здзівіцеся, як шмат новага вы пазналі, зусім не напружваючыся, а калі раней ведалі – успомніце і замацуеце.

Дзеці, якія нядаўна праходзілі гісторыю ў школе, вельмі рады, што веды рэальна дапамагаюць ім перамагаць і пачынаюць гартаць падручнікі з патроеным стараннем.

Літаральна з першых хвілін гульні вас захопіць жаданне змагацца за валоданне землямі ВКЛ, таму і адказваць на пытанні будзе весела, цікава і пазнавальна.


Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH