Іншае

На галоўную
"Мова"
zoom Павялічыць малюнак

"Мова"

20,00 p.
Колькасьць: 

 

 

«Мова» — гэта новая беларуская настольная гульня, якая будзе запатрабаванай сярод тых, хто актыўна вывучае родную мову ці адчувае патрэбу ў размоўнай практыцы.

Настольная гульня «Мова» – гэта, перш за ўсё, адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў.

Адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульня зойме у вас ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек – і ў выніку дапаможа падвысіць ваш слоўнікавы запас, якім вы зможаце карыстацца ў штодзённым жыцці.

Склад гульні: 50 картак «Тэма», 34 карткі «Алфавіт», 8 картак «Узровень ведаў», карткі «так» і «не», 36 жэтонаў «Ў», правілы гульні.

Пачаць размаўляць па-беларуску цяпер стане прасцей!

 


 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH