Іншае

На галоўную
Карты Лапіных
zoom Павялічыць малюнак

Карты Лапіных

10,00 p.
Колькасьць: 

 

 

«Карты Лапіных» – гэта ўнікальныя ігральныя карты, зробленыя на аснове карт, якія вырабляліся 80 гадоў таму на гродзенскай фабрыцы Лапіных.

Гэта адзіныя карты, дзе каралі адлюстроўваюць гістарычных персанажаў польскай і беларускай гісторыі – Яна Сабескага, Казіміра Вялікага, Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя.

Творчае згуртаванне «А4» узялося аднавіць калісьці вядомыя карты для таго, каб кожны мог адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.

Ідэя праекту ўзнікла ў 2015 годзе, калі на гарышчы будынка былой фабрыкі Лапіных былі знойдзены некалькі запыленых асобнікаў калісьці вядомых усім карт, надрукаваных там больш за 70 год таму. За аснову былі ўзяты дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама знойдзеныя фрагменты.

Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды вы зможаце пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.

Яшчэ ў 1923 годзе ў Гарадзенскай літаграфіі братоў Аляксандра і Абрама Лапіных была пачата вытворчасць ігральных карт. З гэтага часу гарадзенскія калоды атрымалі велізарную папулярнасць сярод гараджан, а таксама заезджых гульцоў і калекцыянераў, а літаграфія атрымала назву «Першай нацыянальнай фабрыкі ігральных карт».

За аснову друку на фабрыцы была ўзята тэхналогія і стандарты, закладзеныя яшчэ ў XVIII стагоддзі Антоніем Тызенгаўзам. Гарадзенскія ігральныя карты былі вядомыя сваёй якасцю, прыгажосцю, арыгінальнасцю і разнастайнасцю. У некаторых калодах замест масцяў красаваліся жалуды і званочкі, а замест простых малюнкаў каралёў – сапраўдныя гістарычныя асобы.

У асартыменце былі «народныя» калоды з выявамі шляхты часоў Рэчы Паспалітай замест каралёў і валетаў, «прускія», «барочныя», у годы нямецкай акупацыі на фабрыцы Лапіных друкаваліся «рэйнскія» ігральныя карты.

Браты Лапіны загінулі ў вайне, а ў 1944 годзе вытворчасць карт на фабрыцы была спынена. Там пачалі друкаваць савецкія агітацыйныя плакаты. Пазней праца гарадзенскай друкарні ўвогуле прыпынілася, і будынак доўга пуставаў. Цяпер там адбываецца рэканструкцыя, але фабрыка Лапіных, нажаль, пэўна ніколі ўжо не будзе адноўлена.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH