Іншае

"Глобус Беларусі"
zoom Павялічыць малюнак

"Глобус Беларусі"

75'000 p.
Колькасьць: 

У фармаце DVD. © Андрэй Дыбоўскі, 2013. www.globus.tut.by

Дадзены DVD:

– вольны ад рэклямы;

– хутка падае на экран старонкі зь вялікаю колькасьцю фотаздымкаў;

– дазваляе праглядаць увесь "Глобус Беларусі" без падлучэньня да сеціва.

 

"Глобус Беларусі" – гэта не проста самы поўны ілюстраваны збор беларускае архітэктуры,

але і належным чынам упарадкаваны:

 

ПАВОДЛЕ ТЫПАЎ ПОМНІКАЎ:


– абарончыя (замкі, крэпасьці, вежы...);

– храмы (каталіцкія, праваслаўныя, пратэстанцкія, іудзейскія...);

– манастыры розных ордэнаў (базыльянаў, бэрнардынцаў, езуітаў...);

– палацы й сядзібы, званіцы й ратушы;

– чыгуначныя вакзалы ды паштовыя станцыі;

– млыны, масты, банкі, бровары, гатэлі ды інш.

 

ПАВОДЛЕ АРХІТЭКТУРНЫХ СТЫЛЯЎ:


раманскі, готыка, рэнесанс, барока, ракако, класіцызм, мадэрн...

 

ПАВОДЛЕ АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА ДЗЯЛЕНЬНЯ:


усе аб'екты дакладна раскладзеныя па абласьцях і раёнах;

 

ПАВОДЛЕ ДАТЫ ПАБУДОВЫ:


– аб'екты да 1499 году (38 адзінак);

– аб'екты да 1500 – 1599 гг. (39 адзінак);

– аб'екты да 1600 – 1699 гг. (98 адзінак);

– пазьнейшыя аб'екты.

ПАВОДЛЕ СУБ'ЕКТЫЎНАГА РЭЙТЫНГУ:


ТОП-20 і ТОП- 100 - найлепшыя аб'екты на думку аўтара сайту.

Тут мусіць пабываць кожны цікаўны беларус і абазнаны турыст!

 

ТОЛЬКІ ЛІЧБЫ:


– 160 000 кілямэтраў праехаў па Беларусі Андрэй Дыбоўскі;

– 340 падарожжаў спатрэбілася дзеля гэтага;

– 600 000 фотаздымкаў зроблена за гэты час;

– блізу 2500 чалавек штодня наведваюць сайт "Глобус Беларусі".

 

Стваральнік праекту Андрэй Дыбоўскі – менчук, нарадзіўся у 1972 годзе. Паводле адукацыі – праграміст. Сайт "Глобус Беларусі" пачаў працаваць у кастрычніку 2002 году. Мэту праекту сам Андрэй акрэсьлівае так: "Праілюстраваць сучасны стан УСІХ абарончых, культавых і сядзібных пабудоваў, якія зьявіліся на тэрыторыі сучаснае Беларусі да 1917 году". На сёньняшні дзень гэта удалося на 98%. "Глобус Беларусі" з'яўляецца САМЫМ поўным у сьвеце ІЛЮСТРАВАНЫМ зборам беларускае архітэктуры.

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH