Іншае

Беларуская рок-князёўна назаўжды...
zoom Павялічыць малюнак

Беларуская рок-князёўна назаўжды...

10,00 p.
Колькасьць: 

Мультымэдыйны DVD. Утрымлівае аўдыё-, фота- і відэафайлы, а таксама тэкставую інфармацыю.

 

 

БІЯГРАФІЯ

Вольга Самусік нарадзілася 7 студзеня 1985 году.

Вучылася ў менскай школе №146, пасьля перайшла ў школу з ангельскамоўным ухілам №189, якую скончыла ў 2002 годзе.

Паступіла на факультэт міжнароднай журналістыкі БДУ, які скончыла ў 2008-м. Падчас навучаньня працавала ў «Музыкальной газете», супрацоўнічала з іншымі выданьнямі, а таксама з радыё. Пасля сканчэньня ўніверсітэту, дзе вучылася на бюджэтным аддзяленьні, трапіла па размеркаваньні ў газэту «СБ», дзе працавала да ліпеня 2010-га.

Тым часам, журналістыка была не адзінай справай, якой яна займалася. Найвялікшым яе захапленьнем была музыка. Першым сур’ёзным крокам быў яе ўдзел у якасьці вакалісткі ў гурце zygimontVAZA, з якім яна запісала альбом Distortion. Працягваючы супрацоўніцтва з гэтым гуртом, прыйшла ў «Тарпач» таксама на месца вакалісткі. Некалькі гадоў плённае працы, шэраг выступаў на канцэртах і фэстывалях у Беларусі й за мяжой. Пасьля сыходу з «Тарпача» прыняла ўдзел у праекце адноўленай Hasta la Fillsta. Апроч працы ў гэтых гуртах, супрацоўнічала з гуртамі B:N:, NeuroDubel, ZM99, The UNB, брала ўдзел у праектах Лявона Вольскага «Крамбамбуля» і «Такога няма нідзе».

У 2008 годзе на «Рок-каранацыі» атрымала тытул «Рок-князёўна-2007?.

У лістападзе 2010 цяжка захварэла. 7 снежня ўвечары пакінула нас…

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH