Іншае

Багач
zoom Павялічыць малюнак

Багач

50,00 p.
Колькасьць: 

 

 

Падарунак пры замове - Карты Лапіных!

 

Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за «найсмачнейшыя» кавалкі гораду. Сярод іх і Вы, малады магнат. Цяпер толькі ад Вас залежыць, на якой з вуліцаў першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі. А можа Вам рызыкнуць і купіць менскую конку ці гарадскі водаправод? Да сустрэчы на вуліцах старажытнага і незабыўнага Менску!

Узрост: ад 8 гадоў, будзе цікавая як школьнікам, якія ўжо ўмеюць добра лічыць, так і дарослым любога ўзросту.

Колькасць гульцоў: ад 2 да 8.

Працягласць гульні: ад 1,5 гадзіны.

З 1930 году эканамічныя гульні сталі найбольш папулярнымі настолкамі ва ўсім свеце. Зімовым вечарам у коле сяброў, ці летам на прыродзе з бацькамі, настольная гульня «Багач» будзе незабыўнай часткай вашай вечарынкі.

Эканамічны складнік гульні навучыць вас фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі, гістарычная частка пакажа якім быў горад Менск у мінулых стагоддзях, якія вуліцы і шляхі давалі шанец тагачасным жыхарам набіваць свае скарбонкі і кішэні талерамі.

Настолка складаецца:

  • з гульнявога поля з гістарычнай мапай Менску ХІХ стагоддзя,
  • картак на маёмасць з назвамі вуліц, камунальных прадпрыемстваў, транспарту, “Грамадская скарбніца” і “Шанец”,
  • фішак гульцоў,
  • фішак для забудовы дамоў і гатэляў,
  • дзвух цырак (гральных касцей),
  • камплекта адмыслова распрацаваных для гульні грошай “Талераў”,
  • правілаў,
  • фірмовай скрынкі.

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH