Літаратура Гісторыя

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
zoom Павялічыць малюнак

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

30,00 p.
Колькасьць: 

Сярэдзіна XIV ─ першая палова XVI ст. / Пераклад з рускай мовы Наста Бакшанская, Марыя Мартысевіч, Сцяпан Цемушаў. ─ Смаленск: Інбелкульт, 2014. ─ 464 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-5-9904531-2-8.

Гэтая кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначэнне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім.

У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Каштоўнасць кнігі ўзмацняюць падрыхтаваныя аўтарам гістарычныя карты (усяго 31, з іх 25 — каляровыя), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.

ЗМЕСТ:

Валянцін Голубеў. Ад навуковага рэдактара

Феномен літоўска-маскоўскага памежжа (замест уводзін)

Раздзел 1. Фарміраванне і змены літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — першай трэці XVI ст.

Раздзел 2. Першыя тэрытарыяльныя кантакты і канфлікты паміж Масквой і Вільняй у другой палове XIV — пачатку XV ст.
     1. Барацьба Масквы і Вільні за панаванне над смаленскімі і чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст.
     2. Падтрымка Цверы і паходы Альгерда на Маскву. 1368—1372 гг.
     3. Літоўска-маскоўскае супрацьстаянне на пачатку XV ст.

Раздзел 3. Падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Перыяд устойлівай літоўска-маскоўскай мяжы
     1. Літоўска-маскоўская дамова 1449 г.
     2. Барацьба за Ржэву і ржэўскі адрэзак літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — пачатку XVI ст.
     3. Літоўска-цвярская мяжа
     4. Фамінска-Беразуйскае княства паміж Вільняй, Масквой і Цвер'ю
     5. Вяземскае княства на перыферыі Вялікага Княства Літоўскага. Уладанні князёў Крошынскіх
     6. Павугор'е і Верхняя Ака ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага

Раздзел 4. Пачатак маскоўска-літоўскай барацьбы за перадзел “рускіх” зямель
     1. “Вайна падчас міру”. Характарыстыка першай памежнай вайны ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.)
     2. Гісторыя даследавання і крыніцы па гісторыі першай памежнай вайны
     3. Даціроўка вайны
     4. Структура баявых дзеянняў
     5. Падзеі вайны
     6. Вынікі вайны

Раздзел 5. Землі Беларусі на літоўска-маскоўскім памежжы ў першай палове XVI ст.
     1. Гомейская зямля як рэгіён даследавання
     2. Гомейская воласць да канца XV ст.
     3. Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезду ў 1500—1535 гг.
     4. Гомейскі ўезд напярэдадні літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гг.
     5. Праблема Гомея на літоўска-маскоўскіх перагаворах 1537 г.
     6. Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560 гг.)
     7. Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г.
     8. Спрэчныя адрэзкі літоўска-маскоўскай мяжы ў першай палове XVI ст.

Заключэнне

Дадатак 1. Уяўленні пра тэрыторыі і межы Верхняокскіх княстваў у працах даследчыкаў
Дадатак 2. Гарады ў сістэме абароны ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага. Дзмітравец у XV—XVII стст.
     Гісторыя вывучэння Дзмітраўца. Праблема яго лакалізацыі. Крыніцы
     Дзмітравец у падзеях XV ст.
     Адміністрацыйная прыналежнасць Дзмітраўца ў канцы XV ст.
     Дзмітравец на мяжы з Рэччу Паспалітай у XVII ст.
     Дзмітравец на старых картах
     Роля Дзмітраўца ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ

Дадатак 3. Звесткі аб маскоўска-літоўскім памежжы ў пасольскіх кнігах часу Івана III

Спіс скарачэнняў
Спіс табліц
Спіс карт
Спіс фотаздымкаў і ілюстрацый

Бібліяграфія
     Крыніцы
     Даследаванні, даведнікі

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH